Святлана Ціханоўская сустрэлася з прэзідэнтам Эстоніі
Гэта была вельмі прыязная гутарка двух палітычных лідараў.
Святлана Ціханоўская пачатку рабочы візіт у Эстонію і сустрэлася з прэзідэнтам Керсці Кальюлайд. Вынікі - коратка:
• Кальюлайд распавяла, што Эстонія ўжо робіць для Беларусі: вылучылі 700 тысяч еўра на падтрымку адукацыйных і грамадскіх ініцыятыў.
• Святлана падкрэсліла, што пратэст працягваецца і яго будучыня - за лакальнымі ініцыятывамі і аб'яднаннямі.
• Святлана заклікала падтрымаць пашырэнне санкцый, дадаўшы ў спісы супрацоўнікаў АМАП і ГУБАЗіК, суддзяў і бізнесменаў, якія падтрымліваюць рэжым. Мікалай Карпянкоў ўжо знаходзіцца ў эстонскім спісе.
• Абмеркавалі магчымасць старту ў Эстоніі спраў па ўніверсальнай юрысдыкцыі, бо некалькі беларусаў цяпер праходзяць у Эстоніі рэабілітацыю пасля гвалту з боку сілавікоў у Беларусі.
• Пагаварылі аб супрацоўніцтве паміж урадам Эстоніі і Кабінетам Святланы Ціханоўскай у пытанні эканамічных і лічбавых рэформаў, развіцця IT-сектара. Гаворка ішла пра тое, каб арганізаваць канферэнцыю або пляцоўку для абмену вопытам у стварэнні электроннага ўрада, правядзенні зямельнай, мытнай і падатковай рэформаў. Прэзідэнт Эстоніі пацвердзіла такую магчымасць.
• Святлана запрасіла Керсці Кальюлайд падтрымаць Дзень салідарнасці з Беларуссю 7 лютага.
• Абмеркавалі ВНС і канстытуцыйную рэформу, якую хоча правесці Лукашэнка. Ціханоўская падкрэсліла, што ён такім чынам спрабуе выйграць для сябе час і шукае спосабы сваёй легітымізацыі, але час Лукашэнкі прайшоў.
• Гэта была вельмі прыязная гутарка двух палітычных лідараў. Сустрэча доўжылася даўжэй, чым было адведзена па пратаколе. Ціханоўская і Кальюлайд дамовіліся падтрымліваць сувязь.