Святлана Ціханоўская правядзе перамовы з Генеральным сакратаром Рады Еўропы

Святлана Ціханоўская 19 красавіка стэлефануецца з генеральным сакратаром Рады Еўропы Марыяй Пейчыновіч-Бурыч.

photo_2021_04_13_18_19_10.jpg


Паводле інфармацыі прэс-службы Ціханоўскай, бакі «абмяркуюць катаванні ў Беларусі, абвінавачванні палітычных лідараў у тэрарыстычнай дзейнасці, а таксама падрыхтоўку да інклюзіўнага дыялогу з беларускім грамадствам і ролю Рады Еўропы ў вырашэнні палітычнага крызісу ў Беларусі».

Гэтымі днямі пройдзе Парламенцкая асамблея Рады Еўропы, на якой будуць разглядацца дзве рэзалюцыі па Беларусі: аб парушэннях правоў чалавека і новых выбарах прэзідэнта.