Супрацоўніцтва з Масквой ставіць Беларусь на няправільны бок гісторыі

З нагоды расiйска-беларускіх ваенных вучэнняў "Захад-2017" Беларуска-амерыканскае задзiночанне (БАЗА) прыняло адмысловую заяву.

Фота stopopp.com

Фота stopopp.com


«14-20 верасня Беларусь і Расія правядуць сумесныя ваенныя вучэнні, вядомыя як «Захад-2017». — гаворыцца ў заяве. — Яны будуць праводзіцца ў заходніх раёнах Беларусі і ў Калінінградскім анклаве Расіі, які знаходзіцца ў непасрэднай блізкасці ад чальцоў НАТО Эстоніі, Латвіі, Літвы і Польшчы. Гэтыя практыкаванні ўяўляюць сабой сур'ёзную праблему для сітуацыі ў галіне бяспекі ва Усходняй Еўропе, і яны ўяўляюць сабой экзістэнцыяльную пагрозу суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Рэспублікі Беларусь.


Цягнуўшаяся дзесяцігоддзямі прарасійская палітыка Аляксандра Лукашэнкі прывяла ў выніку да поўнай залежнасці Беларусі ад волі Крамля. Гэтаму таксама спрыялі слабая нерэфармаваная эканоміка Беларусі, незбалансаваная знешняя палітыка, а таксама моцна рэпрэсаванае грамадства. Глыбокія палітычныя і ваенныя сувязі з Расіяй сталі асабліва нестабільнымі для Беларусі, паколькі Крэмль займаецца прамымі актамі агрэсіі супраць сваіх суседзяў — Грузія ў 2008 годзе, а зусім нядаўна, Украіна, дзе Расея анексавала Крым і справакавала працяглы ўзброены канфлікт на Данбасе.


Правядзенне такіх маштабных ваенных вучэнняў з агрэсіўнай Расіяй, а таксама падтрыманне цеснага ваеннага супрацоўніцтва з Масквой ставіць Беларусь на няправільны бок гісторыі. Захад-2017 можа стаць дэстабілізуючым фактарам міжнароднай бяспекі, падаючы платформу для Расіі, каб кінуць выклік суседзям Беларусі, чальцам НАТА, якіх Расія разглядае як пагрозу сваім інтарэсам.


З-за недахопаў блізарукай палітыкі аўтарытарнага кіраўніка Беларусі краіна зараз мае строга абмежаваную прастору для манэўру ў знешняй палітыцы і абавязана дазволіць вялікаму кантынгенту ўзброеных сіл адкрыта агрэсіўнай Расеі ўвайсці на сваю тэрыторыю, спрыящчы мэтам Крамля, якія прама супярэчаць нацыянальным інтарэсам Беларусі.


Акрамя таго, у апошні час незаконная і здрадлівая анэксія Крыма, а таксама падбухторванне збройнага канфлікту ва ўкраінскім Данбасе не пакідае сумненняў у тым, што Расія не паважае міжнародныя нормы, хоча кантраляваць лёс сваіх суседзяў і не прымае да ўвагі каштоўнасць жыцця ў пацярпелых краінах і сваіх уласных грамадзян. Знаходжанне расійскіх узброеных сіл на беларускай тэрыторыі такім чынам выклікае заклапочанасць з нагоды пагрозы суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Рэспублікі Беларусь.


Мы заклікаем Злучаныя Штаты, Еўрапейскі саюз, НАТА і Савет Бяспекі Арганізацыі Аб'яднаных Нацый захоўваць пільнасць і пераканана настойваць на тым, каб Расія праводзіла практыкаванні Захад-2017 ў адпаведнасці з міжнароднымі нормамі і пакінула тэрыторыю Беларусі адразу пасля заканчэння манеўраў».

Паводле прэс-рэлізу