«Словы Пуціна — гэта ўдар пад дых Лукашэнку»

Па сутнасці, расейскі прэзідэнт дапусціў, што ў беларускай сітуацыі вінаватыя не заходнія лялькаводы, а Аляксандр Рыгоравіч.

1622880352_353c217f167a125df78f28c7f99ed.jpeg

— Шчыра кажучы, не вельмі хочацца спекуляваць ці ствараць, як модна казаць, залішні патэнцыял, але здаецца, што гэтая адна з найважнейшых навін за вельмі доўгі час, — піша Телеграм-канала Каласы пад сярпом тваім. — Каментуючы сітуацыю ў Беларусі, Пуцін сказаў, што «ісціна заўсёды, як звычайна дзесьці там пасярэдзіне знаходзіцца».
Гэта не ўкол, — гэта ўдар пад дых Лукашэнку. Зразумела, што больш канкрэтных заяў чакаць не даводзіцца, бо, як гаварыў яшчэ Рузвельт у адрас дыктатара Нікарагуа: «ён можа быць і сукін сын, але наш сукін сын».
Абсалютна пазбавіць Лукашэнку падтрымкі-значыць проста выкінуць галоўную карту ў патэнцыйным гандлі з Захадам, адпаведна гэтага дапусціць ніяк нельга. Але фактычна гэта першы публічны факт дапушчэння кіраўніцтвам РФ таго, што Аляксандр Рыгоравіч мог сам быць вінаваты ў сітуацыі, якая склалася, і што гэта адбываецца «ў адпаведнасці з аб'ектыўнымі абставінамі, звязанымі з развіццём гэтага грамадства», а не па ўказцы заходніх лялькаводаў.
udf.name