Шлях Грузіі да еўраінтэграцыі незваротны

Прэм’ер-міністр Грузіі пацвердзіў, што хоча выкарыстоўваць «сілу пераўтварэнняў у працэсе еўрапейскай інтэграцыі», каб зрабіць сваю краіну прыкладам поспеху для рэгіёну.



georgia_eu1.jpg

Вярхоўны прадстаўнік ЕС па знешняй палітыцы і бяспецы Федэрыка Магерыні сказала Гарыбашвілі, што Грузія мае патрэбу ва ўмацаванні вяршэнства права. «Варта пазбягаць пераследу па палітычных матывах, супрацьстаяння і палярызацыі», — падкрэсліла яна.
Раней Гарыбашвілі звольніў міністра абароны Іраклія Аласанія, які публічна назваў арышт некалькіх афіцэраў «нападам на еўраатлантычны выбар Грузіі». Вызваленне Аласаніі прывяло да адстаўкі міністра замежных спраў Грузіі Маі Панджыкідзэ і выхаду з кіруючай кааліцыі адной з шасці партый.
Грузія і ЕС у чэрвені падпісалі пагадненне аб свабодным гандлі і супрацоўніцтве.
svaboda.org