Працу над некаторымі дарожнымі картамі Беларусі і Расіі па інтэграцыі актывізуюць
Працу над некаторымі дарожнымі картамі Беларусі і Расіі па інтэграцыі ў
Саюзнай дзяржаве прапанавана актывізаваць, паведаміў Дзяржаўны сакратар
Саюзнай дзяржавы Рыгор Рапота, — паведамляе Інтэрфакс
"Пасля таго, як дарожныя карты былі падрыхтаваныя, утварылася нейкая паўза. Цяпер па некаторых дарожных картах (паколькі рашэнне не прынята, я іх не называю) прапанавана актывізаваць дзейнасць", — сказаў Рапота.
Ён праінфармаваў, што ў гэтым месяцы адбудзецца пасяджэнне групы высокага ўзроўню Саўміну Саюзнай дзяржавы. "Магчыма, яно надасць дадатковы імпульс працы над гэтымі дарожнымі картамі", — адзначыў Рапота.
Паводле яго слоў, усе дарожныя карты накіраваны на стварэнне яшчэ больш лепшых умоў для расейцаў і беларусаў у розных галінах.
Нагадаем, у снежні 2018 года былы прэм'ер-міністр РФ Дзмітрый Мядзведзеў ініцыяваў рэанімацыю Дамовы аб стварэнні Саюзнай дзяржавы ад 1999 года, прапанаваўшы практычную рэалізацыю прадугледжаных у дамове палажэнняў. У развіццё гэтай прапановы ўрады Беларусі і Расіі стварылі двухбаковую працоўную групу, якая распрацавала пакет галіновых "дарожных карт" у рамках праграмы паглыбленай інтэграцыі. У верасні 2019 года пакет "дарожных карт" быў парафіраваны на ўзроўні кіраўнікоў урадаў.
Летась планавалася, што пры дасягненні дамоўленасцяў на ўзроўні кіраўнікоў дзвюх краін праграма паглыбленай інтэграцыі магла быць падпісаная 8 снежня 2019 года, да 20-годдзя дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы.
Лукашэнка заяўляў пра гатоўнасць Мінска падпісаць праграму інтэграцыі ў выпадку дасягнення дамоўленасцяў па прынцыповых для беларускага боку пытаннях-пастаўцы ў Беларусь газу па ўнутрырасейскіх цэнах, кампенсацыі выдаткаў ад рэалізацыі падатковага манеўру ў нафтавай сферы і зняцці існуючых абмежаванняў на пастаўкі беларускай прадукцыі ў РФ.
Пра што ішла гаворка на сустрчы Пуціна і Лукашэнкі тыдздень таму не вядома. Але актывізацыя інтэкрацыйнай рыторокі можа сведчыць аб тым, што Лукашэнка гатовы дападпісання любых дамоў.
Вось толькі ці могуць мець яны хоць нейкую сілу, пытанне