Павел Латушка заклікаў падпісаць адкрыты ліст працаўнікоў дзяржаўнага кіравання

«Перачакаць буру ўжо не выйдзе».

pavel_latushko_696x404.jpg

«Упэўнены, вы таксама разумееце: Лукашэнку засталося нядоўга. Вы ўжо думалі, што будзе пасля ягонага сыходу? Што вы скажаце, калі блізкія і сябры спытаюць: а чаму вы так доўга былі з гэтымі уладамі?»
«Лукашэнка давёў краіну да сітуацыі, калі проста схавацца і «перачакаць буру» ужо не выйдзе. Цяпер у вас ёсць магчымасць калектыўна і бяспечна выказаць свой пратэст супраць дзеянняў рэжыму. Падпішыце адкрыты ліст чыноўнікаў да 25 сакавіка. Так вы не проста выкажаце сваю пазіцыю і зробіце крок да перамогі народа, але і пакажаце – вы гатовыя будаваць Новую Беларусь.
Я ведаю, што гэта сур'ёзны крок. Я да гэтай хвіліны памятаю ўсе эмоцыі, якія перажываў 14 жніўня. Шкадую? Ні секунды», — напісаў Латушка ў сваім тэлеграм-канале.