Паміж Гвінеяй-Бісаў і Суданам. Беларусь у Індэксе дэмакратыі апынулася на 148 месцы

У індэксе дэмакратыі, падрыхтаваным брытанскім выданнем The Economist, Беларусь апынулася паміж Гвінеяй-Бісаў і Суданам. Яна заняла 148 радок з 167 дзяржаў. Гэта — горшы рэйтынг у Еўропе.

20599.jpeg

Як паказвае рэйтынг, складзены выданнем The Economist, у Беларусі найгоршы стан дэмакратыі ў Еўропе. Краіна знаходзіцца ў групе аўтарытарных дзяржаў, заняўшы 148 пазіцыю, што ніжэй месцаў у індэксе Азербайджана (146 месца), Казахстана (128 месца), Расіі (124 месца) і Венесуэлы (143 месца).

Ніжэй Беларусі ў рэйтынгу дэмакратыі размясціліся такія постсавецкія краіны як Узбекістан (155 месца), Таджыкістан(159 месца) і Туркменістан (162 месца).

Узровень дэмакратыі ў 2021 годзе ў Беларусі эксперты ацанілі ў 2,59 балаў. Для параўнання, лідар рэйтынгуНарвегія, атрымала 9,81 бал. На другім і трэцім месцах апынуліся Ісландыя з 9,37 бала і Швецыя з 9,26 балаў.

«У Беларусі, Азербайджане і чатырох цэнтральнаазіяцкіх краінах застаецца дыктатура, у якіх лідары часам застаюцца на сваім месцы дзесяцігоддзямі», — адзначылі эксперты з The Economist.

У апошнія гады пазіцыя Беларусі ў індэксе дэмакратыі толькі пагаршаецца. Так у 2020 годзе Беларусь заняла 141-е месца з 2,88 баламі, а ў 2019 годзе — 137-е месца з 3,13 баламі. У 2018 годзе Беларуская ацэнка была такой жа.

Паводле thinktanks.by.