У Вярхоўны суд пададзеная скарга на нерэгістрацыю БХД

Сустаршыні Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Вольга Кавалькова, Віталь Рымашэўскі і Павел Севярынец 27 красавіка падалі ў Вярхоўны скаргу на сёмую нерэгістрацыю Партыі БХД.

1524844493_31357984_1735871529827981_2266429172375093248_n.jpg

“Перакананы, БХД будзе зарэгістраваная і як партыя, і як рух, будуць мець магчымасць працы моладзевыя і рэгіянальныя супольнасці хрысціянскіх дэмакратаў. Дзеля гэтага трэба толькі адно — змяніць уладу ў Беларусі на народную, дэмакратычную”, — заявіў Віталь Рымашэўскі.

Нагадаем, Сёмы ўстаноўчы Партыі БХД адбыўся 23 снежня 2017 года, але ў красавіку 2018-га з міністэрства юстыцыі была атрыманая чарговая адмова ў рэгістрацыі.

 bchd.info