Новым кіраўніком Следчага камітэта стаў пракурор Брэстчыны Іван Наскевіч
Такое рашэнне прыняў сёння Аляксандр Лукашэнка ў час нарады па пытаннях развіцця дзяржаўных органаў сістэмы забеспячэння нацыянальнай бяспекі Беларусі.
tomin.by
Іван Наскевіч прызначаны старшынёй Следчага камітэта, паведамляе БЕЛТА.
Раней ён займаў пасаду пракурора Брэсцкай вобласці.
4 лістапада Аляксандр Лукашэнка вызваліў Валянціна Шаева ад пасады старшыні Следчага камітэта.