На Камароўскім рынку праспявалі беларускія патрыятычныя песні
Людзі спявалі "Пагоню" Максіма Багдановіча і "Магутны Божа"
Як паведамляюць тэлеграм-каналы па 15 гадзіне наведвальнікі закрытага Камароўскага рынку праспявалі "Пагоню" Максіма Багдановіча і рэлігійны гімн "Магутны Божа".
Людзі стаялі на прыступках і спявалі. Акустыка на закрытым рынку добрая, спевы гучаць моцна.
Паводле: https://t.me/nexta_live/9735, https://t.me/mkbelarus/9433