"Малады Фронт" заклікае вызнаць затрыманых графітыстаў палітвязнямі

13 жніўня стала вядома, што за серыю патрыятычных графіці былі затрыманыя некалькі актывістаў моладзевага руху, якіх падазраюць у нанясенні на сцены розных будынкаў серыі патрыятычных графіці.



mf.jpg

"Звяртаем увагу на тое, што карныя структуры беларускага рэжыму ўбачылі злачынства ў патрыятычных надпісах, якія не толькі не нясуць ніякіх экстрэмісцкіх ідэяў, але і наадварот — графіці нясуць антытаталітарную сімволіку, асуджаючы камунізм і фашызм, — адзначае "Малады Фронт". — І ў той час, калі многія пад’езды нашых дамоў і пераходы загаджаны фашысцкімі крыжамі, у Беларусі затрымоўваюць не неанацыстаў, якія малююць свастыку (бо мы ніколі не чыталі ў афіцыйных СМІ пра ніводную крымінальную справу за нацысцкія маляванні ), але затрымоўваюць тых актывістаў, якія сваёй творчасцю выступаюць супраць любых праяваў фашызму. Гэтым самым беларускі рэжым чарговы раз дэманструе сваю злачынную прафашыстоўскую сутнасць.

Малады Фронт патрабуе ад карных сілавых структур Беларусі неадкладна вызваліць чарговых палітычных закладнікаў. Таксама Малады Фронт заклікае праваабаронцаў і ўсе дэмакратычныя арганізацыі Беларусі прыняць адпаведныя звароты і вызнаць наноў затрыманых актывістаў палітвязням", гаворыцца ў заяве.

Паводле mfront.net