Макрон і Меркель абмяркуюць сітуацыю ў Беларусі на перамовах у Парыжы
Прэзідэнт Францыі Эманюэль Макрон паведаміў, што плануе абмеркаваць у чацвер вечарам з канцлерам ФРГ Ангелай Меркель сітуацыю ва Украіне і ў Беларусі, паведамляе «Интерфакс-Запад».
«Мы, у прыватнасці, абмяркуем нашых усходніх суседзяў, у прыватнасці, сітуацыю на Украіне і ў Беларусі», — сказаў Макрон перад пачаткам перамоваў з Меркель у Парыжы.
Меркель, у сваю чаргу, заявіла, што абмяркуе з Макронам, «ці магчымы поспех у рамках нармандскага фармату».
«Цяпер ва Украіне складаная сітуацыя, прагрэсу
мала», — дадала яна.
Канцлер ФРГ адзначыла, што таксама важнай тэмай перамоў стане Афганістан і аказанне дапамогі афганцам.
Лічыцца, што гэта — адно з апошніх рабочых мерапрыемстваў Меркель і Макрона: 26 верасня ў ФРГ пройдуць парламенцкія выбары. Незалежна ад іх выніку Меркель не будзе прэтэндаваць на пасаду канцлера.
Цягам апошніх гадоў Мэркель падтрымлівала вельмі інтэнсіўныя кантакты з Макронам, рэгулярна абмяркоўваючы з ім міжнародны парадак дня.