Польскія памежнікі спынілі 311 спробаў нелегальнага пераходу мяжы з Беларуссю
За ўчорашні дзень на тэрыторыю Польшчы з боку Беларусі нелегальныя мігранты спрабавалі прайсці 311 разоў. Двух грамадзян Ірака польскія памежнікі затрымалі, астатнія не былі дапушчаныя ў Польшчу, паведамляе Польская памежная служба.
Паведамляецца таксама аб затрыманні шасці замежнікаў, якія
спрыялі нелегальнай міграцыі. Гэта два чачэнцы два румыны, грамадзянін
Таджыкістана і ўкраінец. Усіх іх дэпартуюць з Польшчы.
Паводле reform.by.