Макей у ААН : Беларусі спрабавалі навязаць «каляровую рэвалюцыю», але спроба не ўдалася

Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей выступіў перад дэлегатамі 75-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН. 

image770x420cropped.jpg

news.un.org

Мы не закрываліся і не ізаляваліся


«Мы не закрываліся і ня ізаляваліся», — заявіў Уладзімір Макей. Ён дадаў, што «пандэмія закранула ўсіх нас і застанецца з намі, па меншай меры, у бліжэйшы час».
«Вядучыя эксперты і аналітыкі актыўна выказваюцца пра яе глабальныя наступствы і ўплыў на сусветную палітыку і эканоміку. У многіх ацэнках гаворка ідзе пра «зрухі парадыгмы» і «тэктанічныя змены». Магчыма. Час пакажа», — сказаў кіраўнік МЗС Беларусі.
Паводле яго слоў, пандэмія выразна паказала, што міжнародная супольнасць у складанай сітуацыі не змагла апраўдаць ўскладзеныя на яе надзеі. «Відавочна, што верх узяла логіка таго, што паасобку лягчэй справіцца з выклікам», — заявіў міністр. Ён лічыць, што міжнародная супольнасць не выпрацавала агульнага падыходу, а вызначальным фактарам у барацьбе з каронавірусам стаў «спецыфічны нацыянальны кантэкст». Прадстаўнік Беларусі падкрэсліў, што падыход яго краіны да пандэміі «сябе апраўдаў» і заклікаў да міжнароднага супрацоўніцтва ў барацьбе з COVID-19.


Беларусь заклікае да дыялогу

Ён адзначыў, што пандэмія на час адсунула на другі план іншыя сусветныя праблемы, многія з якіх, на думку Макея, нельга вырашыць з-за адсутнасці дыялогу.
«Мы забыліся, што такое дыялог, а калі і памятаем, то развучыліся ім карыстацца. Мушу заўважыць, што ўжо на працягу некалькіх гадоў Беларусь актыўна заклікае аднавіць шырокі дыялог па міжнароднай бяспецы, накіраваны на пераадоленне існуючых супярэчнасцяў ва ўзаемаадносінах паміж дзяржавамі. Дыялог, які дапамог бы вярнуцца на рэйкі пабудовы справядлівага і эфектыўнага глабальнага парадку на прынцыпах шматбаковасці», — адзначыў кіраўнік МЗС Беларусі.
Кажучы пра гадавіну заканчэння Другой сусветнай вайны, прадстаўнік МЗС заявіў, што захаванне памяці аб тым трагічным уроку, павінна заставацца ключавым кампанентам «калектыўнага імунітэту» да ўзнікнення новых глабальных і рэгіянальных супрацьстаянняў.

«Цкаванне непажаданых» спалучана з рызыкамі

«Толькі супрацоўніцтва, заснаванае на прынцыпах Статута ААН, з'яўляецца адзінай альтэрнатывай «натуральнаму адбору» і «выжыванню наймацнейшага». Улічваючы сучасныя тэхналогіі і інфармацыйныя магчымасці, якія сёння даступныя не толькі дзяржавам, але і недзяржаўным суб'ектам, мы павінны цалкам ўсведамляць тыя рызыкі, да якіх прыводзяць палітычнае, эканамічнае і ваеннае супрацьстаянне, безадказнае суперніцтва, "траўля" непажаданых краін», — дадаў міністр.


Усё, што адбываецца вакол Беларусі — «няўдалая спроба "каляровай рэвалюцыі"»

Уладзімір Макей асудзіў «узмоцненыя спробы шэрагу краін ва ўгоду сваім вузкім палітычным амбіцыям злоўжываць трыбунай ААН, уключаючы Савет Бяспекі». «Гаворка ідзе, у тым ліку, аб сфакусаванай увазе асобных заходніх краін да сытуацыі ў Беларусі, якая сапраўды цяпер склалася няпростая ў сілу пэўных абставін, навязаных нам, перш за ўсё, звонку», — сказаў кіраўнік МЗС Беларусі.
Ён заявіў, што ў жніўні гэтага года на выбарах прэзідэнта Рэспублікі Беларусь народ зрабіў свой выбар. «Выбар на карысць стабільнай і квітнеючай дзяржавы. Выбар на карысць міру і добрасуседства. Выбар на карысць устойлівага развіцця. Аднак замест таго, каб паважаць гэты выбар, мы бачым памкненні разгайдаць сітуацыю ў краіне», — падкрэсліў міністр. Ён назваў усё, што адбываецца вакол Беларусі «няўдалай спробай навязаць "каляровую рэвалюцыю"». Уладзімір Макей сказаў, што знешняе ўмяшанне, накіраванае на падрыў дзяржаўнага ладу, працягваецца.
«Асобныя, якія мяжуюць з цынізмам, заявы з боку шэрагу нашых заходніх суседзяў пра, нібыта, клопат аб суверэнітэце Беларусі і яе дабрабыт на самай справе з'яўляюцца нічым іншым, як спробамі ўвесці краіну ў хаос і анархію, якія адкінуць Беларусь у яе развіцці на многія гады назад», — заявіў з трыбуны Генеральнай Асамблеі прадстаўнік Мінска.

Санкцыі контрпрадукцыйныя, будучыня Беларусі — у руках народа

Міністр папярэдзіў, што ўмяшанне ва ўнутраныя справы яго краіны, санкцыі ці іншыя абмежавальныя меры супраць Беларусі будуць мець зваротны эфект і шкоднымі абсалютна для ўсіх.
Ён сказаў, што будучыня Рэспублікі Беларусь будзе вырашацца яе ўласным народам, але не на барыкадах, а шляхам цывілізаванага дыялогу, у тым ліку ў рамках працэсу канстытуцыйнай рэформы, ужо распачатай у краіне.