Лукашэнка сустрэнецца з Пуціным 18 лютага?
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін у Крамлі сустрэнецца з Лукашэнкам. Паводле звестак расійскіх медыя, мерапрыемства адбудзецца 18 лютага.

У кіраўнікоў дзвюх дзяржаў запланаваныя гутарка і працоўны сняданак, напісаў у сваім канале палітолаг Дзмітрый Балкунец. Па яго словах, «працоўны сняданак па традыцыі пачнецца бліжэй да абеду».
Апошнім разам Пуцін і Лукашэнка сустракаліся 29 снежня 2021 года. Тады яны дамовіліся аб кааперацыі ў галіне авіябудавання.
Тэлефонная размова Лукашэнкі і Пуціна адбылася 12 лютага. Яны, па паведамленнях прэс-службы Лукашэнкі, абмеркавалі пытанні міжнародных адносін, у тым ліку сітуацыю вакол Украіны, і графік маючых адбыцца сустрэч і перамоў.