Лукашэнка і Пуцін абмяркуюць «інтэграцыю» ў Пецярбургу

Кіраўнік Расіі Уладзімір Пуцін паведаміў, што 18 ліпеня ў Санкт-Пецярбургу правядзе перамовы з беларускім лідарам Аляксандрам Лукашэнкам і абмяркуе «развіццё шчыльных інтэграцыйных сувязяў РФ і Беларусі».

ntv.ru

ntv.ru

«У гэтым годзе праводзяцца шматлікія мерапрыемствы, прысвечаныя дваццацігоддзю Саюзнай дзяржавы, і мы настроены на далейшае развіццё шчыльных інтэграцыйных сувязяў з беларускімі партнёрамі. Гэтая тэматыка будзе абмяркоўвацца ў ходзе перамоваў з прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, якія запланаваныя ў прывязцы да шостага пасяджэння форуму рэгіёнаў дзвюх краін 18 ліпеня ў Санкт-Пецярбургу», — заявіў Пуцін на цырымоніі ўручэння яму даверчых грамат у Крамлі, у якой прыняў удзел і амбасадар Беларусі Уладзімір Сямашка.
Расійскі лідар адзначыў, што Беларусь з'яўляецца бліжэйшым саюзнікам Расіі.
«Карыстаючыся выпадкам, хацеў бы яшчэ раз павіншаваць беларускі народ і кіраўніцтва рэспублікі з дзяржаўным святам — Днём незалежнасці», — дадаў прэзідэнт РФ.
Паводле tass.ru