Лаўроў падарыў дзяржсакратару ЗША таматы, бульбу і футболку. Керы абмежаваўся цытатамі
Сустрэча прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна і дзяржсакратара ЗША Джона Керы пачалася ў аўторак у сочынскай рэзідэнцыі «Бачароў ручай».
Кіраўнік Міністэрства замежных спраў РФ Сяргей Лаўроў падчас перамоваў з дзяржсакратаром ЗША Джонам Керы ў Сочы паднёс свайму амерыканскаму калегу некалькі падарункаў, у прыватнасці, краснадарскія памідоры і бульбу, паведаміла намесніца дырэктара дэпартаменту інфармацыі і друку МЗС РФ Марыя Захарава, падае interfax.by.
«Сяргей Лаўроў падарыў Джону Керы краснадарскія памідоры і бульбу, якая знаходзіцца ў далёкіх роднасных сувязях з той, якую ў свой час яму прывёз амерыканскі калега», —
напісала яна на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку».
Па словах Захаравай, расійскі бок таксама паднесла Кэры ў падарунак футболку з сімволікай Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.
Са свайго боку «кіраўнік Дзярждэпу паднёс расійскаму боку спіс цытат расійскіх медыяў, якія, на яго погляд, не адлюстроўваюць рэальны патэнцыял
маштабных расійска-амерыканскіх адносін, што маюць патрэбу ў паляпшэнні», — адзначыла Захарава.
Пасля перамоваў з Сяргеем Лаўровым Джон Керы накіраваўся на сустрэчы з Уладзімірам Пуціным.
Расію Джон Керы наведвае ўпершыню за два гады. З моманту абвастрэння сітуацыі на Украіне яго візіт неаднаразова адкладаўся.
Прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў напярэдадні сустрэчы Пуціна з дзяржсакратаром ЗША паведаміў, што парадак дня — «максімальны шырокі».
«Парадак дня максімальна шырокі — спачатку двухбаковыя адносіны, а потым ужо ўсе «гарачыя пункты», — сказаў Пяскоў, адказваючы на пытанне, ці
будзе на сустрэчы абмяркоўвацца Украіна, Сірыя і Іран.
Пры гэтым, кажучы пра тое, ці будуць абмяркоўвацца санкцыі, ён сказаў: «Мы неаднаразова казалі, што гэта не наша тэма. Гэта не пытанне нашага парадку дня. Але калі нашы суразмоўцы ўздымаюць
гэтую тэму, то мы, натуральна, выкладаем сваю пазіцыю».
Па словах Пяскова, Лаўроў і Керы праінфармуюць Пуціна аб выніках сваіх кантактаў.