Латушка: Лукашэнка рыхтуе новы этап «гібрыднай вайны» — наркатрафік у Еўропу

Беларускія ўлады ўвесну 2022 года рыхтуюць новую форму «гібрыднай вайны», заяўляе кіраўнік НАУ Павел Латушка. Па яго словах, гэта будзе наркатрафік у Еўрасаюз з удзелам мігрантаў, паведамляе «Еўрарадыё».

1601119742_5_1.jpg

Латушка кажа, што дведаўся пра гэты план з уласных крыніцаў. Паводле яго, увесну на мяжы з Польшчай, а магчыма — і Украінай (залежыць ад сітуацыі), беларускія ўлады хочуць арганізаваць перапраўку наркотыкаў з удзелам мігрантаў.

Кіраўнік НАУ назваў структуры, якія займаюцца распрацоўкай гэтай формы "гібрыднай вайны": "Над планам працуе галоўнае ўпраўленне зьнешняй разведкі КДБ з планаваным падключэннем у якасці груп прыкрыцця АСАМ Дзяржаўнага памежнага камітэту і ГРУ Мінабароны".