Латушка: больш за 3 тысячы чыноўнікаў выйшлі на кантакт з Нацыянальным антыкрызісным кіраваннем
Чалец Прэзідыума Каардынацыйнай рады Павел Латушка сцвярджае, што ўжо больш за 3 тысячы дзяржаўных чыноўнікаў заявілі аб падтрымцы пераменаў і патрабаванняў народа.
«Дзякуючы партнёрскаму праекту «Сумленных людзей» і НАК «Дыялог з народам» мы ведаем: чыноўнікі таксама хочуць пераменаў і падтрымліваюць народныя патрабаванні. У чат-боце — ужо больш за 3000 зваротаў ад тых, хто працуе ў дзяржаўным кіраванні», — цытуе Латушку АФН.
«Рэжым хоча, каб работнікі ўсіх дзяржаўных структур былі лаяльныя Лукашэнку і падпарадкоўваліся толькі яму. Але так не працуе: сумленныя выбарчыя камісіі яшчэ на выбарах лічылі галасы не па ўказцы зверху, а як ёсць на самой справе. Тысячы рабочых, медыкаў, выкладчыкаў і супрацоўнікаў іншых структур выходзяць на пратэсты, падпісваюць адкрытыя лісты за новыя выбары і па-іншаму ўдзельнічаюць у набліжэнні пераходнага перыяду», — нагадаў былы дзяржчыноўнік.
Латушка заклікаў чыноўнікаў далучацца да праекту.