Кіраўнік Кітая Сі Цзіньпін заклікаў Пуціна спыніць вайну ва Украіне і сесці за стол перамоў
Сі Цзіньпін заявіў пра гэта падчас тэлефоннай размовы з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным у пятніцу, 25 лютага.
Паводле агенцтва AFP, Сі Цзіньпін сказаў, што падтрымлівае ўрэгуляванне ўкраінскага крызісу праз перамовы.
Паводле дзяржаўнай тэлекампаніі CCTV, напярэдадні размовы Сі Цзіньпін адзначыў, што «сітуацыя на ўсходзе Украіны зведала хуткія змены... Кітай падтрымлівае Расію і Украіну ў вырашэнні праблемы шляхам перамоў».
Падчас тэлефоннай размовы з Пуціным Сі Цзіньпін сказаў, што важна «адмовіцца ад менталітэту халоднай вайны, надаць важнае значэнне і паважаць разумныя інтарэсы бяспекі ўсіх краін і сфармаваць збалансаваны, эфектыўны і ўстойлівы механізм еўрапейскай бяспекі шляхам перамоў».