Яўген Магда: Украіна зацікаўлена ў незалежнай Беларусі
Пасля прэзідэнцкіх выбараў Украіна разглядае новыя шляхі пабудовы адносін з Беларуссю, і фактар Расіі заўсёды будзе мець уплыў на іх.
Якой хочуць бачыць нашу краіну ў будучыні, распавёў Яўген Магда, дырэктар украінскага “Інстытута сусветнай палітыкі”:
— Беларусь зараз у катэгорыі сацыяльнага часу прыбывае ў той сітуацыі, у якой Украіна прыбывала ў 2010–2013 гадах, калі прэзідэнтам быў Віктар Януковіч. Ёсць расійскі ціск і ёсць фармат Саюзнай дзяржавы, які ў прынцыпе Расія была б не супраць рэалізаваць і напоўніць для сябе канкрэтным зместам. Украіна са свайго боку зацікаўленая ў незалежнай, суверэннай Беларусі, якая вядзе сваю ўласную палітыку.
Галоўныя аспекты двухбаковага супрацоўніцтва паміж краінамі былі разгледжаны падчас дыскусіі “Беларусь і Украіна: перспектывы развіцця адносін пасля ўкраінскіх выбараў”.