Ігар Барысаў: «У ворагі запісваюць абсалютна ўсіх…»

«Не вядома, што заўтра адбудзецца, ці прыйдуць да цябе з вобшукам, у чым цябе абвінавацяць. Думаю, гэта адчуванне, з якім сёння жыве амаль кожны беларус», — кажа Ігар Барысаў.

baryisau_igar_1_1130x500_acf_cropped.jpg

Старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ігар Барысаў распавёў «Народнай Волі», чаму сёння не чуваць голасу БСДП.

— Ігар, як ваша партыя рэагуе на тое, што адбываецца ў краіне?

— Партыя рэагуе гэтаксама, як і любы адэкватны чалавек, які тут жыве, не згубіў адчування рэальнасці і, натуральна, штодзённа сутыкаецца з тым, што адбыўся калапс прававой сістэмы. Сёння разбурыўся складнік стабільнасці, які раней існаваў. Па меншай меры раней ты мог нешта планаваць і прагназаваць, а зараз такой магчымасці няма. Бо не вядома, што заўтра адбудзецца, ці прыйдуць да цябе з вобшукам, у чым цябе абвінавацяць. Думаю, гэта адчуванне, з якім сёння жыве амаль кожны беларус.

— А чым сёння канкрэтна займаецца ваша партыя?

— Што можа рабіць партыя ў такіх мовах — яшчэ больш складанае пытанне. Па вялікім рахунку, і да выбараў партыі мала на што маглі ўплываць, а пасля выбараў — яшчэ менш. Натуральна, ты не ведаеш, за што партыю прыцягнуць да адказнасці пасля таго ці іншага кроку ці мерапрыемства. Дастаткова прыгадаць, што каля года таму наша партыя каля цэнтральнага офіса вывесіла партыйны сцяг і атрымала штраф. Далей было яшчэ горш — за афіцыйна зарэгістраваную сімволіку пачалі прыцягваць да адказнасці сябраў партый, а сімволіку — канфіскоўваць.

Здавалася б, ёсць магчымасць легальна весці партыйную дзейнасць, праз сімволіку выказваць свае погляды, але і гэта, як высветлілася, не з’яўляецца бяспечным. Таму сёння мы назіраем за тым, што адбываецца.

Нягледзячы ні на што, рыхтуемся да выбарчай кампаніі — любой, парламенцкай ці мясцовай, таму што сутнасць партыі — удзел у палітычных працэсах. Калі будзе рэферэндум — думаю, мы будзем ажыццяўляць назіранне за ім, рыхтаваць сваіх назіральнікаў на выбарчыя ўчасткі і сябраў партыі накіроўваць у выбарчыя камісіі.

Акрамя таго, мы не адмаўляемся ад адукацыйных мерапрыемстваў, якія працягваем праводзіць для сябраў нашай партыі: адукоўваем і рыхтуем іх да выбарчых кампаній у якасці кандыдатаў у дэпутаты. Таксама працягваем распрацоўваць розныя канцэпцыі і законапраекты, таму што гэта таксама запатрабавана, і я спадзяюся, што гэта не праца ўпустую, бо як партыя мы мусім мець прывабныя прапановы, быць альтэрнатывай.

Паралельна займаемся ўпарадкаваннем і сістэматызацыяй партыйнага архіва. За 30 гадоў існавання партыі назапасілася безліч дакументаў! Прыводзім справаводства ў адпаведнасць з дзеючым заканадаўствам.

Адкрытай публічнай дзейнасцю мы цяпер не займаемся, бо немагчыма афіцыйна нават памяшканне арандаваць для канферэнцыі, не кажучы пра вулічную актыўнасць — на гэта нам не даюць дазволу ўлады. Фактычна не засталося публічнага поля і сродкаў масавай інфармацыі, дзе раней мы былі «ў фокусе». Сёння вялікая колькасць сайтаў заблакавана, а частка ўвогуле ліквідавана. Змяніўся доступ да аўдыторыі, а таксама падзел грамадскага і палітычнага актывізму, медыярэсурсаў на ўнутрыбеларускія і эміграцыйныя. Мы цікавыя толькі для ўнутранага рынку, які цалкам зачышчаны.

— Вы сказалі пра назіранне на рэферэндуме. Спадзяецеся, што незалежным назіральнікам дазволяць працаваць? Лідзія Ярмошына, здаецца, сыходзіць не збіраецца, а гэта значыць, што парадкі застануцца ранейшымі.

— Мы абсалютна ні ў чым не ўпэўнены. Але як партыя будзем рабіць тое, што рабілі заўсёды ў адпаведнасці з законам. Калі будуць парушэнні заканадаўства — мы іх зафіксуем.

Партыі цяпер ператварыліся не ў палітычныя суб’екты, а ў старонніх удзельнікаў палітычных працэсаў. Мы цяпер, як і народ Рэспублікі Беларусь, як і новаствораныя эміграцыйныя палітычныя цэнтры і нават прадстаўнікі іншых дэмакратычных дзяржаў, не з’яўляемся суб’ектамі палітыкі. Гэта моцна бянтэжыць, бо альтэрнатыва для грамадства забаронена, а мы ведаем, што толькі разнастайныя сістэмы, у якіх ёсць плюралізм, з’яўляюцца ўстойлівымі.

На вялікі жаль, мы пакуль проста назіральнікі ў палітычным працэсе. Больш за год таму мы правялі «круглы стол» палітычных партый, і ўсе партыі пасля гэтага атрымалі папярэджанні і фактычна былі ўзяты на такі кароткі павадок…