Гітанас Наўседа: Царская Расія палявала на пастаўнцаў, як на дзікую жывёлу
Прэзідэнт Літвы падкрэсліў, што Паўстанне 1863–1864 гадоў доўгі час было складанай тэмай.
Уздыманне паўстанцамі 1863–1864 гадоў ідэі грамадскіх правоў было знакам адкрытасці нашых народаў на сучаснасць — гаварыў прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа на ўрачыстасці перапахавання паўстанцаў у Вільні.
Наўседа падкрэсліў, што паўстанцы не згаджаліся на зняволенне сваёй Айчыны, а царская Расія палявала на іх, як на дзікую жывёлу:
— Целы ўдзельнікаў паўстання былі схаваныя, каб не свяцілі прыкладам і не натхнялі новыя пакаленні змагацца за свабоду. Аднак, мы пра гэта ніколі не забыліся.
Прэзідэнт Літвы падкрэсліў, што Паўстанне 1863–1864 гадоў доўгі час было складанай тэмай:
— Мы не былі ўпэўненыя, як сучасную Літву спалучыць са спадчынай гістарычнай Літвы. Пахаванне астанкаў паўстанцаў дазваляе нам па-новаму абдумаць ХІХ-вечную гісторыю Літвы і цэлага рэгіёну.
Гітанас Наўседа падкрэсліў, што сёння яшчэ можна пачуць меркаванне, што годнасць чалавека і свабода няшмат вартыя, але гісторыя ХХ стагоддзя паказвае, што рэпрэсіўныя рэжымы падаюць, патрэбнае толькі група адважных людзей.