Еўракамісар Ёханэс Хан наведае Беларусь

Камісар па Еўрапейскай палітыцы суседства і перамовах пра пашырэнне Ёханэс Хан наведае Беларусь 30 студзеня ў развіццё рашэнняў Саміта Усходняга партнёрства, які адбыўся 24 лістапада ў Бруселі.

resize_jasupljngnu5drgv6ymiekot3owhlvyi_980x590.jpg


Камісар Хан сустрэнецца з кіраўніком Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, прэм'ер-міністрам Андрэем Кабяковым і міністрам замежных спраў Уладзімірам Макеем, каб абмеркаваць канкрэтныя задачы, узгодненыя на Саміце Усходняга партнёрства, і паглыбленне адносін паміж ЕС і Беларуссю. Гэта таксама будзе адлюстравана ў новых Прыярытэтах партнёрства паміж ЕС і Беларуссю, якія будуць вызначаць далейшае супрацоўніцтва ў бліжэйшыя гады. Камісар таксама сустрэнецца з прадстаўнікамі апазіцыі і ўдзельнікамі праекта МОСТ.
«З часу майго апошняга візіта ў 2015 годзе адносіны паміж ЕС і Беларуссю развіліся, і мы значна пашырылі сваё супрацоўніцтва. Супрацоўніцтва ў галінах, якія ўяўляюць агульны інтарэс, было актывізавана. ЕС павялічыў падтрымку мер па развіцці рэгіёнаў і прыватнага сектара, падтрымку грамадзянскай супольнасці, а таксама дапамогу ў сферы энергаэфектыўнасці. Намаганні ЕС і надалей будуць канцэнтравацца на актывізацыі ўзаемадзеяння з усімі сегментамі беларускага грамадства. Мой візіт будзе засяроджаны на адносінах паміж ЕС і Беларуссю, правах чалавека, а таксама рэгіянальным супрацоўніцтве і сумесна дасягнутым прагрэсе ў рэалізацыі дакумента "20 канкрэтных задач да 2020 года", закліканых забяспечыць беларускім грамадзянам адчувальныя паляпшэнні ў штодзённым жыцці», — адзначыў напярэдадні візіта Камісар Хан.
Паводле прэс-рэлізу