Беларусь атрымала статус назіральніка пры ШАС
Кіраўнікі дзяржаў-членаў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (ШАС) прынялі рашэнне прадастаdbwm Беларусі статус дзяржавы-назіральніка пры ШАС. Дакумент быў падпісаны падчас саміту ва Уфе.
Членамі ШАС з'яўляюцца Расія, Кітай, Казахстан, Кіргізія, Таджыкістан і Узбекістан. Статус назіральнікаў прадастаўлены Манголіі, Індыі, Ірану, Пакістане і Аўганістане, паведамляюць "РИА Новости".
У верасні 2014 года Пакістан і Індыя падалі афіцыйныя заяўкі на ўступленне ў ШАС, Іран таксама прэтэндуе на паўнапраўнае сяброўства ў Арганізацыі. Заяўку на атрыманне статусу назіральніка падалі Шры-Ланка і Арменія.
Кіраўнікі дзяржаў-членаў ШАС таксама прынялі рашэнне аб пачатку працэдуры прыёму Індыі і Пакістана ў члены ШАС.
Акрамя таго, прынята рашэнне аб прадастаўленні Азербайджану, Арменіі, Камбоджы і Непалу статуса партнёраў па дыялогу ШАС.
Па словах міжнароднага аглядальніка Рамана Якаўлеўскага, ШАС яшчэ не стала сапраўды ўплывовай арганізацыяй. "Яна значная толькі дзякуючы прысутнасці там Кітая, але не больш", — дадаў эксперт.
Статус назіральніка ў ШАС дае Беларусі іміджавыя бонусы, але аб канкрэтыцы гаварыць складана, пракаментаващ падзею для tut.by эксперт.
"Для нас любы статус назіральніка мае значэнне, таму што Мbнск, у агульным, адчувае знешнепалітычны голад", — сказаў Якаўлеўскі і з іроніяй дадаў: "Калі б нейкі
статус далі і ў Афрыканскім саюзе, Беларусь была б задаволеная".
На думку аглядальніка, eключэнне Беларусі ў ШАС можа быць выгадна Расіі. Якаўлеўскі праводзіць аналогію з уключэннем дэлегацыі БССР у лік заснавальнікаў ААН — калі савецкаму кіраўніцтву было выгадна мець дадатковыя галасы.
Зрэшты, эксперт не схільны і перамяншаць іміджавыя плюсы для Беларусі ад павышэння статусу ў ШАС. Якаўлеўскі адзначае, што гэтага не дабілася, да прыкладу, Турцыя, якая засталася ў групе краін "партнёраў па дыялогу" арганізацыі.