Беларускіх салдат змогуць накіроўваць у гарачыя кропкі Расіі

На нацыянальным праўным інтэрнэт-партале Беларусі з'явіўся тэкст указу Лукашэнкі ад 6 снежня, якім ён ухваліў праект сумеснага з РФ пагаднення аб удзеле сілаў спецпрызначэння Беларусі ў контратэрарыстычных аперацыях на тэрыторыі Беларусі і Расіі.

7755632d_bd13_4259_bf34_735433a5255d_cx0_cy0_cw92_w987_r1_s_r1.jpg


Паводле ўказу, які пасля абнародавання тэксту лічыцца правамоцным, КДБ Беларусі даручана весці перамовы з расійскім бокам аб праекце пагаднення, уносіць у яго змены і нават падпісаць выніковы дакумент.
Што будзе азначаць для грамадзянаў Беларусі падпісанне чарговай дамовы з Расіяй — што беларусаў змогуць адправіць ваяваць у гарачыя пункты Расеі?
Карэспандэнт Свабоды звярнуўся па камэнтар да незалежнага эксперта Аляксандра Алесіна.

Аляксандр Алесін

Аляксандр Алесін

Алесін:Так, гэтае пагадненне дасьць магчымасць у выпадку неабходнасці накіроўваць беларускія часткі сілаў спэцыяльнага прызначэння для ўдзелу ў контратэрарыстычных аперацыях на тэрыторыі РФ. Як і тут могуць быць заангажаваныя адпаведныя часткі з Расіі. Але збольшага магчымасць ужо існуе ў межах пагаднення аб АДКБ. Там нават большая колькасць краін удзельнічае, не толькі Беларусь і Расейская Фэдэрацыя, але і некаторыя былыя савецкія рэспублікі Сярэдняй Азіі. У межах пагаднення аб АДКБ можна разгортваць з Беларусі 2 брыгады — адну армейскую і адну унутраных войскаў, паміж гэтымі структурамі і аналагічнымі структурамі краін — удзельніц АДКБ вядзецца адпаведнае ўзгадненне. Але, відаць, вырашана, што гэтага недастаткова. Таму пагадненне, якое рыхтуецца, дазволіць больш шчыльна каардынавацца і спецслужбам, нашаму КДБ і расейскай ФСБ, у пытаннях барацьбы з тэрарызмам. Значыць, мяркуюць, што грамадзяне нашых краін могуць стаць аб’ектамі гэтых контратэрарыстычных аперацыяў, паколькі вырашана больш дакладна аформіць юрыдычны бок гэтага ўзаемадзеяння. Не думаю, што нашы спецслужбы ў выніку падпадуць пад кантроль расіян, але, лічу, супраца стане больш шчыльная, а спецслужбы — больш залежнымі адна ад адной. Але ў нас павялічацца тэхнічныя і інфармацыйныя магчымасці за кошт таго, што ў расійскіх спецслужбаў і МУС яны значна большыя.
Карэспандэнт: А як жа Канстытуцыя Беларусі, якая забараняе пасылаць нашых вайскоўцаў для баявых дзеянняў у гарачых пунктах на тэрыторыі іншых краін?
Алесін:З гэтым знойдзена выйсце. Вырашана, што Канстытуцыя забараняе пасылаць на вайну ў іншых краінах толькі тэрміновых службоўцаў, але гэта не распаўсюджваецца на кантрактнікаў. А сілы спецыяльнага прызначэння ў нас фармуюцца якраз з кантрактнікаў і могуць на загад кіраўніка дзяржавы і галоўнага вайскавода накіроўвацца ў тым ліку і ў гарачыя пункты. Такога ў нас яшчэ не было, але юрыдычна магчыма. Пагадненне, якое рыхтуецца, адшліфуе гэтую магчымасць.
Паводле svaboda.org