Беларусь ужо не самая дружалюбная краіна для рускіх

Амаль палова рэспандэнтаў — 45% — назвалі КНР краінай, з якой у Расіі ўсталяваліся сяброўскія адносіны. Беларусь — на другім месцы з прыкметным адрывам.

narod_2.jpg

У топ-3 дружалюбных Расіі краін пасля Кітая ўвайшлі Беларусь (30%) і Казахстан (21%) паведамляецца ў апытанні ЎЦДГМ.
Сярод непрыязных краін расіяне назвалі Вялікабрытанію (25%) і Украіну (53%). На думку большасці ўдзельнікаў даследавання, самыя напружаныя адносіны ў Расіі з ЗША. Так лічаць 67% апытаных.
Апытанне праведзенае ў жніўні 2019 года сярод 1,6 тыс рэспандэнтаў, старэйшых за 18 гадоў.
Разам з тым, па дадзеных апытання, праведзенага расійскім Фондам грамадскай думкі (ФОМ) не далей як у красавіку 2019 года, найбольш дружалюбным для сябе народам рускія па-ранейшаму лічылі беларусаў.
У ходзе апытання свае сімпатыі грамадзянам Беларусі аддалі 58% рэспандэнтаў.
На 2-м месцы па выніках сацыялагічнага даследавання размясціўся Кітай, у той час як замкнулі тройку найбольшай дружалюбнасці жыхары Казахстана.
Таксама з беларусамі, на думку рускіх, лягчэй за ўсё знайсці паразуменне. 63% апытаных у РФ рэспандэнтаў заявілі, што з жыхарамі Беларусі лягчэй за ўсё знайсці агульную мову. На думку 11% рускіх, адсутнічаюць якія-небудзь праблемы ў гэтым плане і з казахстанцамі, кітайцамі, украінцамі і туркамі.
Паводле thinktanks.by