БХД пачала збор подпісаў у ініцыятыўную групу Статкевіча ў інтэрнэце

Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя з дапамогай платформы change.org распачала збор подпісаў у ініцыятыўную групу за вылучэнне Мікалая Статкевіча кандыдатам у прэзідэнты Беларусі і адначасова за вызваленне ўсіх палітвязняў. 



1434718017_tateich.jpg


БХД заклікае грамадзян Беларусі, якія падтрымліваюць вызваленне палітвязняў – Мікалая Статкевіча, Яўгена Васьковіча, Ігара Аліневіча, Мікалая Дзядка, Арцёма Пракапенкі і Юрыя Рубцова – пакідаць свае кантакты у створанай на change.org петыцыі, каб пасля ўключыць іх у ініцыятыўную групу палітвязня.
Выказаць падтрымку ініцыятыве і пакінуць свае кантактныя дадзеныя можна тут.
Без вызвалення і поўнага аднаўлення ў правах усіх палітычных вязняў ніякія выбары ў Беларусі не могуць лічыцца свабоднымі і справядлівымі, гаворыцца ў прэс-рэлізе БХД.