Баранавіцкага актывіста зноў пакаралі штрафам

Грамадскі актывіст Рыгор Грык пакараны Баранавіцкім судом штрафам у 40 базавых велічынь, што складае 8 мільёнаў 400 тысяч рублёў.

img_3393.jpg


На памер штрафу паўплывала другое правапарушэнне за год.

 

Для такога пакарання суддзі Вользе Копач хапіла толькі пратакола, складзенага на Грыка завочна міліцыянтамі падчас акцыі прадпрымальнікаў у Мінску. Актывіст не пагадзіўся з напісаным у пратаколе і запатрабаваў выклікаць міліцыянтаў у суд. Але тыя не змаглі прыехаць “па сямейных абставінах”.

 

Судовае паседжанне доўжылася ўсяго 6 хвілін. Суддзя вынесла і зачытала рашэнне не выходзячы з залы. Такі суд выклікаў абурэнне ў прысутных.


img_3388.jpg



Рыгор Грык распавёў "Беларускае Радыё Рацыя":

 

Мы бачым, што жывем у канцлагеры. А ў канцлагеры не можа быць справядлівых судоў.

 

Праваабаронца з ПЦ “Вясна” Сяргей Гоўша распавёў:

 

Сведкі кажуць адно, Грык — другое. А суддзя пасля заяўляе: “Пасля ўсебаковага разгляду прыйшла да выніку, што Грык вінаваты”.

 

Такога хуткага суда ў Баранавічах не было. На гэтыя суды няма сэнсу хадзіць, бо ўсё загадзя напісана, — абураецца Уладзімір Гундар.

 

Рыгора Грыка двойчы за год пакаралі за ўдзел у несанкцыянаваных акцыях. Першы раз — у канцы кастрычніка за пікет у падтрымку Таццяны Караткевіч штрафам у 25 базавых велічынь. На момант суда Грык ужо быў звольнены з працы і да гэтага часу не можа працаўладкавацца.


www.racyja.com