Анатолю Лябедзьку адмоўлена ў праве на суд

Старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька атрымаў адказ з суда Цэнтральнага раёна Мінска на сваё патрабаванне ўзбудзіць крымінальную справу ў дачыненні да Камітэта дзяржаўнай бяспекі Беларусі. Справа ў тым, што дагэтуль апазіцыйнаму палітыку КДБ адмаўляецца вярнуць некаторыя асабістыя рэчы, якія ў яго забралі падчас ператрусу ў яго кватэры і знаходжання ў следчым ізалятары — “амерыканцы пасля падзеяў у беларускай сталіцы 19 снежня 2010 года.



5735c3a7aa6ffcfe6ab123835584db75.jpg

Старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька атрымаў адказ з суда Цэнтральнага раёна Мінска на сваё патрабаванне ўзбудзіць крымінальную справу ў дачыненні да Камітэта дзяржаўнай бяспекі Беларусі. Справа ў тым, што дагэтуль апазіцыйнаму палітыку КДБ адмаўляецца вярнуць некаторыя асабістыя рэчы, якія ў яго забралі падчас ператрусу ў яго кватэры і знаходжання ў следчым ізалятары — “амерыканцы пасля падзеяў у беларускай сталіцы 19 снежня 2010 года.

Варта адзначыць, што крымінальная справа супраць палітыка ўвогуле была спыненая, а сам Анатоль Лябедзька ў красавіку 2011 года быў вызвалены і нават не прадстаў перад судом. Тым не менш, яго рэчы чамусьці працягваюць заставацца “пад арыштам, а суд з нейкага свайго разумення адмаўляецца прымаць позву палітыка да разгляду.

Кіраўнік АГП распавёў падрабязнасці “Новаму часу.

— Гэта справа “з барадою і звязана яна з маім знаходжаннем у СІЗА КДБ і крымінальнай справаю, па якой я праходзіў. Пад час усіх тых падзеяў быў вобшук, у мяне дома сканфіскавалі грошы, кампутары, інфармацыйныя матэр’ялы, потым у СІЗА забралі дзённікі, якія я вёў. Некаторыя рэчы мне вярнулі, а некаторыя працягваюць заставацца ў КДБ. Як законапаслухмяны грамадзянін, я прайшоў па ўсяму колу — звярнуўся ў КДБ, у следчую групу, у новы Следчы камітэт, які з’явіўся за гэты час, але вынік быў нулявы. Я быў вымушаны звяртацца ў суд, але там — тое ж самае. З таго адказу, што я атрымаў, як мне падаецца, суд мне гаворыць, што ёсць катэгорыя грамадзян, у якіх дэ-юрэ ёсць правы, але дэ-факта яны абмежаваныя. Мне, у прынцыпе, сказалі, што я вычарпаў магчымасці вырашыць сваё пытанне ў прававым полі. Так што буду шукаць іншыя шляхі і падыходы для вырашэння гэтай праблемы.

— Што гэта могуць быць за шляхі і падыходы?

— Можна ісці пікетаваць, рабіць нейкія акцыі. У дадзеным выпадку я кажу пра радыкалізацыю сітуацыі дзеля вырашэння гэтага пытання. Але я вымушаны тое зрабіць. Калі суд адмаўляе, КДБ не рэагуе, пракуратура разводзіць рукамі, а Следчы камітэт робіць бровы домікам, то што яшчэ застаецца? Змагацца ўсё роўна трэба.

— З чым звязана ўвогуле ўзнікненне падобнае сітуацыі?

— Калі б я выйшаў у красавіку мінулага года са Следчага ізалятара КДБ і сказаў, што я дапусціў брутальныя памылкі, прынёс пакаянне, заявіў, што ўлада ў нас не самая дрэнная, альбо проста маўчаў, то, відаць, гэтае пытанне было б вырашана практычна адразу. Але ў нас ёсць “свае і “чужыя. Калі ты “чужы, ды яшчэ з нейкімі пазіцыямі і прынцыпамі, то з табою — вайна. Прычым усімі дазволенымі і недазволенымі сродкамі і метадамі.