Амбасада ЗША заявіла аб неабходнасці спыніць пераслед журналістаў і блакаванне доступу ў Інтэрнэт у Беларусі
«Мы занепакоеныя працягам пераследу журналістаў, блакаваннем незалежных СМІ і апазіцыйных вэб-сайтаў, перыядычнымі адключэннямі Інтэрнэту і адвольнымі затрыманнямі мірных грамадзянаў, якія рэалізуюць свае правы на свабоду сходаў і слова».
Амбасада заклікае ўлады Беларусі «праявіць стрыманасць», вызваліць несправядліва затрыманых і высветліць лёс асобаў, зніклых без звестак.
«Мы падтрымліваем беларускі народ у яго імкненні да дэмакратычнай, квітнеючай будучыні і падтрымліваем яго заклік да ўрада Беларусі правесці дэмакратычныя рэформы і паважаць правы чалавека і асноўныя свабоды. Мы прытрымліваемся нашага доўгатэрміновага абавязка падтрымліваць суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць Беларусі, а таксама імкненне беларускага народа выбіраць сваіх лідараў і выбіраць свой уласны шлях без вонкавага ўмяшання».
Паводле Белсат