Гулак: Унутраная бяспека для ўлады — захаванне кантролю над усім, і гэта робіцца жорскім шляхам (відэа)

Старшыня РПГА “Беларускі Хельсінскі Камітэт” Алег Гулак лічыць, што ўзмацненне ціску на Мікалая Статкевіча можна патлумачыць тымі словамі, якія мы нядаўна пачулі ад кіраўніка дзяржавы, маўляў, Стакевіч сам вінаваты, што сядзіць да гэтага часу, паколькі ён мае магчымасць выйсці з калоніі праз прашэнне аб памілаванні. А ён гэтага рабіць ня хоча, — каментуе сітуацыю сайту palitviazni.info праваабаронца.



gulak.jpg

Старшыня РПГА “Беларускі Хельсінскі Камітэт” Алег Гулак

За апошні тыдзень палітвязню Мікалаю Статкевічу, які адбывае пакаранне ў Шклоўскай папраўчай калоніі №17, вынеслі шэраг спагнанняў, склалі восем актаў. Як паведаміла жонка Міколы Статкевіча, яго пазбавілі кароткатэрміновага спаткання, якое планавалася ў красавіку, і харчовай перадачы. Акрамя таго, Статкевіча змясцілі ў штрафны ізалятар, а 3 красавіка — перавялі на два месяцы ў памяшканне камернага тыпу.


spring96.org