Афіцыйна Кіеў будзе звяртацца да Лукашэнкі па імені, не ўдакладняючы пасаду

Афіцыйна Кіеў будзе звяртацца да Аляксандра Лукашэнкі па імені, не ўдакладняючы пасаду.

dmitro_kuleba.jpg

Пра гэта 30 верасня на брыфінгу паведаміў міністр замежных спраў Украіны Дзмітрый Кулеба, адказваючы на пытанне, як ён будзе звяртацца да Лукашэнкі пасля завяршэння яго прэзідэнцкіх паўнамоцтваў, і ці будуць гучаць фармуліроўкі «нелегетымны» і «незаконна абраны».
— Для медыяў, для загалоўкаў, для пастоў у Фэйсбуку, калі пытаюцца пра афіцыйную пазіцыю, то я адказваю, наша пазіцыя: Аляксандр Лукашэнка.
Раней у інтэрв’ю РБК-Україна Дзмітрый Кулеба расказаў, што Україна магла б стаць нейтральным пасярэднікам у пераадоленні палітычнага крызісу ў Беларусі.
— Але, на жаль, замест рукі сяброўскай дапамогі, якую працягнула Украіна, Аляксандр Лукашэнка паставіў усё на ўдушлівыя абдымкі Уладзіміра Пуціна, – адзначыў міністр.

Паводле racyja.com