Абраны новы лідар Руху «За Свабоду»
У нядзелю 16 кастрычніка адбылася справаздачна-выбарчая канферэнцыя Руху «За Свабоду». Аляксандр Мілінкевіч добраахвотна пакінуў пасаду старшыні. Замест яго кіраўніком абраны Юрась Губарэвіч.
За Губарэвіча прагаласавала 59 чалавек, паведамляе tut.by. Таксама ў выбарах удзельнічалі Алесь Лагвінец і Алесь Таўстыка. Яны атрымалі 51 і 2 галасы адпаведна.