Знойдзена новае аблічча Ісуса Хрыста

Гісторыкі знайшлі незвычайны старажытны партрэт Хрыста. На думку даследчыкаў, мастак выявіў Ісуса Хрыста ў дзень яго хрышчэння.

iisus_pic685_685x390_61829.jpg


Гісторыкі з Універсітэта Хайфы знайшлі партрэт Ісуса Хрыста, які ўпрыгожваў столь старажытнай хрысцільнай на поўдні Ізраіля. Гэта адзін з самых старажытных яго малюнкаў і ён мала падобны на тое, як звычайна выяўляюць Хрыста. Знаходку даследчыкі апісалі ў артыкуле ў часопісе Antiquity, перадае Gazeta.ru.
Хоць чырвоны пігмент на сцяне хрысцільнай у нацыянальным парку Шывта, які ўключае ў сябе руіны старажытнага горада, быў знойдзены яшчэ ў 1920-я гады, якасць малюнка была настолькі дрэннай, што ён да гэтага часу не прыцягваў увагі. Хрысцільня адносіцца да Паўднёвай царквы, пабудаванай у 350 годзе н. э.
Навукоўцы выпадкова заўважылі, што некаторыя лініі ўтвараюць вока. Далей яны вывучылі астатнія лініі і зрабілі грубы накід малюнка, які калісьці быў на сцяне — паголены твар маладога чалавека з доўгім носам і павойнымі валасамі. На думку даследчыкаў, старажытны мастак выявіў Ісуса Хрыста ў дзень яго хрышчэння. Вакол былі знойдзеныя і іншыя сляды пігмента — верагодна, там былі намаляваныя іншыя рэлігійныя фігуры. У прыватнасці, раней тут быў выяўлены малюнак больш дарослага Хрыста.