Завяршальны канцэрт аркестра Яўгена Бушкова
12 чэрвеня на сцэне Вялікай залы Белдзяржфілармоніі адбудзецца завяршальны канцэрт Дзяржаўнага камернага аркестра Рэспублікі Беларусь пад кіраўніцтвам заслужанага артыста Расіі Яўгена Бушкова.
Праграма канцэрта — выключная па сваёй змястоўнасці. Чатыры стагоддзі музыкі ахоплены праграмай канцэрта.
Яна абяцае быць яснай, таленавітай, абаяльнай і агністай, не пазбаўленай сонечнай прамяністасці, віхурнай імпэтнасці і чэрвеньскай гарачыні.
Разам з надвор’ем будуць мяняцца стагоддзі…
ХVІІІ стагоддзе прапануе сустрэчу з венскім класіцызмам у асобе прыдворнага кампазітара Ёзэфа Гайдна, які, мяняючы свой светапогляд, змяніў светапогляд эпохі…
ХІХ стагоддзе загучыць летам, вясною і сцюдзёнымі вечарамі ў цыкле п’ес «Поры года» П.І.Чайкоўскага…
ХХ стагоддзе падорыць сустрэчу з Альфрэдам Шнітке і ягонай шматаблічнай музыкай абвостранага сэнсу…
А ХХІ стагоддзе — прапануе самае «зімовы» твор беларускага кампазітара «Сярод зімы абрыс Шапэна» Ларысы Сімаковіч
Канцэртная праграма «ЧЭРВЕНЬСКІЯ «МАРАЗЫ» Дзяржаўнага камернага аркестра Беларусі пад кіраўніцтвам
заслужанага артыста Расіі
Пачатак а 19 гадзіне.