Выставу беларускага мастацтва прызналі адной з найлепшых ва Ўсходняй Еўропе

Выставу беларускага сучаснага мастацтва ZBOR, якая праходзіла ў Кіеве, часопіс ‪#viennacontemporary Magazine назваў адной з найлепшых ва Усходняй Еўропе.

1d33f0aa_f064_4279_b2c8_e02db40f5e6f_w640_r1_s_cx0_cy10_cw0.jpg


Дакумэнтальныя фатаграфіі, відэапрацы, інсталяцыі, навуковыя нарысы, арыгінальныя творы мастакоў. Больш як 200 твораў. 25 гадоў жыцьця і разьвіцця беларускага мастацтва.
Арганізавалі выставу куратары Андрэй Дурэйка з Германіі і Максім Тымінько з Галандыі. Іх ведаюць як актыўных прамоўтэраў беларускага мастацтва ў замежжы.
Ініцыятарам жа выступіў фонд «Ізаляцыя. Плятформа культурных ініцыятываў». Слова яго каардынатарцы Таццяне Філеўскай:

32cd78a6_8ebb_4c94_bbc8_f80c5b5041c5_w113.jpg


• У беларускім ZBORʼы прадстаўлена толькі сорак мастакоў, але іхныя працы даюць ключавыя аспекты для разумення таго, як развівалася беларускае мастацтва апошнія некалькі дзесяцігодзяў.

67411fec_9893_44f3_9c1d_fb99ced9d134_w640_s.jpg


• Ва Украіне няма такога аналагу, каб збіралі такі адзіны, кансалідаваны архіў, у які ўваходзілі б працы мастакоў усіх кірункаў. У нас есьць спробы архіваваць бягучы працэс, але гэтая праца вядзецца раз'яднана і вельмі субʼектыўна.
• Па выніках дыскусій зразумела, што беларускае мастацтва рухаецца ў бок абароны агульначалавечых каштоўнасцяў, да дэмакратычнага палілогу, а не маналогу, маючы крытычны погляд на саміх сябе і на сваё жыццё.

3a6017f9_9bca_44d7_8144_51ca17f82402_w640_s.jpg


• Мне падаецца, што сучаснае беларускае мастацтва — пра свабоды, пра мноства поглядаў і магчымасці іх выказаць.

8213c89a_bb29_4d97_ae0c_be8ff5b0df5f_w640_s.jpg


• Дарэчы, на адкрыццё выставы прыехалі ня толькі тыя мастакі, працы якіх выстаўляліся, — і гэтая салідарнасць нас проста ашаламіла!

19b2d4ce_a890_42ab_ad32_49c48bf3cf52_w640_r1_s.jpg


• Выставу наведалі каля 1,5 тысячы чалавек, амаль усе былі ў поўным захапленні. Некаторыя вярталіся па некалькі разоў і не сыходзілі гадзінамі — казалі, што выстава вельмі насычаная і за адзін раз яе проста немагчыма поўнасцю праглядзець. Адных толькі відэапрацаў было на 2,5 гадзіны!

a0610a87_2909_4d44_a832_5072b6f23ee2_w640_s.jpg


• Не абышлося без кур’ёзаў. Вельмі папулярным экспанатам была кніга «Азбука абсурду». Яе хтосьці скраў у першы ж дзень. Таму мы былі вымушаныя другі асобнік пачапіць на металічны ланцужок.

9487770c_3489_42d7_8706_fe0c520d8787_w640_s.jpg


• Тая частка грамадства і мастакоў, з якімі мы маем зносіны, імкнецца да іншага развіцця Беларусі і, можа, нават крыху зайздросціць магчымасцям, якія ёсьць ва Украіне, нягледзячы на ўсе цяжкасці. 

49a6afe3_7387_4468_bc11_b56b7f0d776c_w640_s.jpg


• Калі гаварыць пра колькасць інстытуцый, пляцовак, мастакоў, грантавыя магчымасці і фундацыі, якія існуюць ва Украіне ў галіне сучаснага мастацтва, — гэта пакуль, на жаль, недасягальна для Беларусі.

0bcf4559_0362_41f3_bdd3_879520460c34_w640_s.jpg


Радыё Свабода