Выставачны праект, прысвечаны 100-годдзю Віленскага беларускага музея імя Івана Луцкевіча, запрацаваў у Нацыянальным мастацкім музеі

Сто год таму Іван Луцкевіч перадаў сваю ўласную калекцыю старажытнасцей Беларускаму навуковаму таварыству ў Вільні — так і пачаўся першы беларускі нацыянальны музей.

photo_2021_10_16_20_32_44.jpg

Ён існаваў з 1921 па 1945 год, пасля калекцыі падзялілі паміж Беларуссю і Літвой. Найбольшая і самая каштоўная частка музейных рэчаў засталася ў Літве, у Беларусь патрапілі прадметы, якія, на думку ліквідацыйнай камісіі, мелі непасрэднае дачынне да нашай культуры.
Цяпер усе экспанаты з беларускіх сховішчаў сабраныя ў маштабным праекце. Выстава будзе працаваць да 12 снежня.
Наша Ніва