Выдадзім другую кнігу пра Шэрлака Холмса разам!
Часопіс "ПрайдзіСвет" запускае краўдфандынгавую кампанію, каб выдаць другую кнігу апавяданняў Артура Конана Дойла пра Шэрлака Холмса па-беларуску.
Спадзяемся, многія з вас чыталі першую кнігу апавяданняў "Прыгоды Шэрлака Холмса" ў нашым перакладзе. Цяпер мы збіраем грошы на наступны зборнік — “Нататкі пра Шэрлака Холмса”.
Дзе камандзе перакладчыкаў-валанцёраў узяць сродкі на падрыхтоўку макету, паперу, працу друкарні, рэдактараў і карэктараў — вось загадка ХХІ стагоддзя, якую не пад сілу вырашыць нават легендарнаму дэтэктыву. Таму чытачы — сёння нашая адзіная надзея і апора.
Падтрымаць праект можна па спасылцы: www.talaka.by.
Падрабязнасці пра праект: prajdzisvet.orgl