Выдадзім "Цытатнік беларускага мыслення" супольнымі высілкамі!
Лятучы ўніверсітэт разам з партнёрамі распачаў кампанію "Цытуй сваё", якая звяртае ўвагу на тое, што беларускае мысленне — гэта самаразуменне нацыі, шляхі асэнсавання яе сутнасці ды прызначэння, пошукі ідэнтычнасці на ростанях культурных уплываў ды традыцый.
Мы прапануем усім неабыякавым да мыслення і беларускасці людзям супольнымі высілкамі выдаць зборнік цытат — пярлінаў думкі нашых мысляроў. Сярод аўтараў шмат выбітных дзеячаў культуры і навукі, а таксама мысляры, ў якіх вы будзеце вучыцца ў Лятучым універсітэце — Уладзімір Мацкевіч, Міхал Анемпадыстаў, Ігар Бабкоў, Ірына Дубянецкая, Павал Баркоўскі, Міхаіл Баярын.
Падтрымаць ініцыятыву вельмі проста:
1. Прайсці па спасылцы http://www.talaka.by/projects/
2. Націснуць кнопку «Падтрымаць фінансава» (не забудзься зарэгістравацца)
3. Абраць суму, якую вы гатовы ахвяраваць
4. Націснуць “Паабяцаць”, а потым “Гатова”
5. Дапамагчы сябрам даведацца пра праект: апублікаваць у сацыяльных сетках
Калі кампанія будзе завершаная, вы атрымаеце паведамленне і зможаце аплаціць абяцаную суму зручным чынам!
Мы збіраем сродкі да 23 снежня!
Спяшайцеся стаць мецэнатам беларускага мыслення!