Валярына Кустава прыдумала сучасную казку пра падзеі ў Беларусі
Вядоўца і паэт Валярына Кустава адгукнулася на падзеі казкай пра злога Кракадзіла, наіўнага Салаўя і магутнага Зубра. Іранічная і алегарычная казка Куставай адсылае да сённяшняй сітуацыі.
Пісьменніца Валярына Кустава склала Беларускую казку 2020 пра тое, як цудоўны лес з мілымі насельнікамі захапіў злы Кракадзіл. Ён пагрыз зайчыкаў і паадрываў ім вушы. Але Салавейка абурыўся жахам і зачараваў лес прыгожымі спевамі. Магутны Зубр, які набыў добры зрок пасля лазернай карэкцыі, не пагадзіўся толькі спяваць, прагнаў Кракадзіла і вызваліў зайчыкаў.