У Мсціславе знайшлі 700-гадовую іконку з выявай рымскага імператара

Археолагі натрапілі на яе на Замкавай гары.



konst_20i_20elena.jpg

У Мсціславе на Замкавай гары знайшлі бронзавую іконку XIII-XIV стагоддзяў з выявай рымскага імператара Канстанціна і яго маці Алены. Пра гэта БЕЛТА паведаміў кіраўнік ракопак доктар гістарычны навук, прафесар Ігар Марзалюк. Паводле яго слоў, у Беларусі вядомы толькі адзін аналаг такой знаходкі — іконка, якую знайшоў настаўнік Марзалюка Георгій Штыхаў. Але яна была вырабленая з ружовага сланца.

Раскопкі на Замкавай гары ў Мсціславе працягнуцца да канца чэрвеня, а 17-19 ліпеня ў горадзе пройдзе рыцарскі фэст. Археолагі рыхтуюць для яго ўдзельнікаў і гасцей у якасці сувеніраў мяшэчкі з перапрацаванай зямлёй з розных культурных слаёў старажытнага горада. Такім чынам людзі змогуць дакрануцца з гісторыяй Мсціслава.

euroradio.fm