“У Беларусі аднойчы мусіць распрануцца кожны”
“Вам чытаць ці на сценку вешаць? — з такім пытаннем 16 чэрвеня сустракалі на ўваходзе ў кавярню “Gripp журналістаў, што сабраліся на прэзентацыю візуальна-літаратурнага праекта “Канец словаў для прэсы. У палове асобнікаў спружынка знаходзілася ўверсе — як у насценным календары, а ў палове — збоку, як у часопісе. Арганізатары, скарыстаўшы працаўнікоў пяра як фокус-групу, вырашалі, якому варыянту аддаць перавагу ў асноўным друку. Журналісты пераважна хацелі вешаць. Прадстаўнікі выданняў з прэтэнзіяй на высакалобасць — чытаць.
“Вам чытаць ці на сценку вешаць? — з такім пытаннем 16 чэрвеня сустракалі на ўваходзе ў кавярню “Gripp журналістаў, што сабраліся на прэзентацыю
візуальна-літаратурнага праекта “Канец словаў для прэсы. У палове асобнікаў спружынка знаходзілася ўверсе — як у насценным календары, а ў палове — збоку, як у
часопісе. Арганізатары, скарыстаўшы працаўнікоў пяра як фокус-групу, вырашалі, якому варыянту аддаць перавагу ў асноўным друку. Журналісты пераважна хацелі вешаць. Прадстаўнікі выданняў з прэтэнзіяй
на высакалобасць — чытаць. “Але лепей — і тое, і другое разам, — заахвочвалі стваральнікі.
Ідэя распрануць беларускіх літаратараў належыць літаратарцы Марыі Мартысевіч. Крыніцамі натхнення выступілі скандальная прапанова пісьменніка Алеся Аркуша зрабіць ню-фотасесію маладых паэтак дзеля
“прапаганды беларускай літаратуры і прыклад чэшскіх пісьменнікаў, якія распрануліся на мяжы тысячагоддзяў дзеля мастацтва. Потым з’явілася канцэпцыя “Канцу
словаў, распрацаваная журналісткай Дар’яй Сітнікавай і культуролагам Максімам Жбанковым. Візуальную частку першапачаткова мусілі рэалізоўваць некалькі фатографаў — Андрэй
Шчукін і Дзяніс Нядзельскі, Ігар Саўчанка, Віталь Брусінскі і іншыя. Але ў выніку асноўнымі фотамастакамі календару сталіся Андрэй Шчукін і Дзяніс Нядзельскі.
“Голы каляндар, як па-свойску называюць яго стваральнікі, выклікаў неадназначную рэакцыю ўжо на этапе абмеркавання ідэі стварыць штосьці такое ў беларускім кантэксце. Беларускія
літаратары здаваліся публіцы надта пурытанскімі, каб пагадзіцца на такую авантуру — агаліць перад чытачом не толькі душу. Але, як зазначыў падчас прэзентацыі культуролаг Максім Жбанкоў,
цнатлівасць і сарамлівасць белліту — міф. Прапанову агаліцца перад публікай атрымалі праз адкрытыя інтэрнэт-крыніцы каля 50 беларускіх літаратараў розных пакаленняў (найстарэйшым быў
73-гадовы Васіль Сёмуха). І каля 30 аўтараў папярэднюю згоду далі. І ўжо з гэтай трыццаткі смелых стваральнікі праекту і фатографы падбіралі 12 месяцаў беларускага літаратурнага года. Выглядае ён
так: студзень — Віктар Шалкевіч, люты — Віталь Рыжкоў, сакавік — Юрась Барысевіч, красавік — Севярын Квяткоўскі, май — Анатоль Івашчанка, чэрвень
— Андрэй Такінданг, ліпень — Андрэй Хадановіч, жнівень — Сяргей “Пістончык Прылуцкі, верасень — Андрэй Адамовіч, кастрычнік — Усевалад
Сцебурака, лістапад — Ілля Сін, снежань — Лявон Вольскі.
Папярэднюю згоду давалі Уладзімір Арлоў і Уладзімір Някляеў, Віктар Жыбуль, Алесь Аркуш, але па
розных прычынах гэтыя пісьменнікі ўдзелу ў здымках узяць не змаглі. Адам Глобус пагадзіўся на распрананне, аднак паставіў строгую ўмову: здымаць яго павінна яго жонка, вядомая фотамастачка Алена
Адамчык. Былі і такія літаратары, якія выказалі катэгарычную нязгоду з удзелам у праекце. Напрыклад, Альгерд Бахарэвіч з Гамбургу або Сяргей Балахонаў з Гомеля. Апошняга, аднак, ідэя моцна зачапіла
канцэптуальна. Сяргей Балахонаў — аўтар прадмовы да календара “Канец словаў, у якой ён сцвярджае, што ідэя беларускіх літаратараў агаліцца перад публікай далёка не новая і
сягае каранямі яшчэ ў часы вешчага Баяна. Аўтар упэўнена ілюструе прыклады пісьменніцкага эпатажу звесткамі з “гістарычных крыніцаў.
Стваральнікі календара падкрэсліваюць, што гэта чарговы супольны праект беларускай культуры, дзеля якога аб’ядналіся рэдакцыя часопіса pARTisan і студыя моднага фатографа Андрэя Шчукіна.
“Мне вельмі спадабалася працаваць над календаром. Гэта была творчая праца — на фоне руціннай рэкламы, якую мне даводзіцца здымаць штодня. І ў той жа час было цікава расказаць пра
беларускую літаратуру візуальнымі сродкамі рэкламы, зрабіць з іх глянец, які можна чытаць, гартаць…
Але каляндар — гэта не толькі 12 ню-фотаздымкаў беларускіх пісьменнікаў. Гэта яшчэ і іх тэксты. У тэкставую частку ўваходзяць: інтэрв’ю з героем (пра выявы, словы і неапранутыя
целы); ягоныя рэфлексіі з нагоды магістральнай тэмы “Канец словаў (літаратары атрымалі поўны карт-бланш у трактоўцы тэмы); лепшае з напісанага (уласны “зэ бэст
аўтар абіраў сам); ілюстрацыі прасторы, “Вы можаце выдраць гэтыя распусныя здымкі і атрымліваць асалоду ад тэкстаў, вы можаце наадварот — выдраць тэксты і пакінуць сабе каляндар,
але мы раім успрымаць праект як адзінае цэлае, чым ён і ёсць. А Марыйка Мартысевіч звярнула ўвагу журналістаў на тое, што каляндар “вечны — маўляў, ars longa. І
ўладальнік календара можа сам праставіць дні тыдня для года, у які ён хоча яго распачаць.
На прэс-канферэнцыі стваральнікі календара паспрабавалі апярэдзіць шмат лагічных пытанняў шырокай публікі. “Чаму толькі мужчыны? — пыталіся стваральнікі самі ў сябе.
“Таму што дзеючая асоба белліта ў масавай свядомасці — гэта, перадусім, мужчына. Літаратары мужчынскага полу працавалі на гэты статус з часоў набыцця тутэйшым насельніцтвам
здольнасці пісаць і чытаць напісанае. А, як кажуць, статус урэшце абавязвае. “Чаму мужчыны голыя? — не сунімаліся стваральнікі. “Сёння аголенае жаночае
цела дыскрэдытавала сябе як жанр. Але ў нашым збольшага патрыярхальным грамадстве выкарыстанне эфекту яго т. зв. “хараства і/ці “сексуальнасці — гэта
нармальна. Праз жанчыну прадаюць/прапагандуюць разнастайныя тавары, паслугі і ідэі — ад антыфрызу да алею, ад паэзіі да “твару краіны.
“Канец словаў, напэўна, беспрэцэдэнтны для Беларусі выпадак выкарыстання нестандартнага мужчынскага цела ў культурных мэтах. Бо кансерватыўны спажывец, калі чуе пра аголеных
мужчын, чамусьці адразу ўяўляе сабе лазню з адпаведным візуальным шэрагам. І не прымае мужчынскую постаць у тым, што ў нас лічыцца традыцыйна “жаночым кантэкстам — у
сітуацыі “мадэляў для разглядання. Але нашая мэта — не задавальненне сярэднестатыстычнага спажыўца. Наша мэта — правакацыя і гульня, у тым ліку і з гендэрнымі
клішэ. Як сказаў адзін з удзельнікаў праекту, прыспеў час “паказаць “фак нашаму пурытанскаму грамадству.
“Чаму некаторыя літаратары не зусім літаратары? Па якіх крытэрах адбіраліся ўдзельнікі? — працягвалі катаваць сябе пытаннямі стваральнікі. І сапраўды — сярод
літаратараў наяўныя аж тры шоумены, музыкі, спевакі: Вольскі, Такінданг і Шалкевіч. “Нашы літаратары — літаратары ў шырокім сэнсе, — тлумачаць рэдакцыя календара.
— Яны не абавязкова аўтары бестселераў ці ўладальнікі дзяржаўных узнагарод. Мы абіралі людзей слова — тых, хто, на наш погляд, таленавіта працуе з тэкстамі, незалежна ад таго, піша
ён раманы, эсэ, вершы або песні. У дадатак было цікава змяшаць жанры — музыку, тэксты, малюнкі, фота. І не ўзбоўтваць — каб атрымаць шматслойны кактэйль.
Ці то расслабляючая атмасфера кавярні “Gripp, ці то апярэджаныя правакацыйныя пытанні, але атмасфера на прэс-канферэнцыі панавала надзіва мірная. Удзельнікі календара —
Віталь Рыжкоў і Севярын Квяткоўскі — прызнаваліся ў каханні да фатографаў і рэдактараў, тыя — у любові да беларускіх пісьменнікаў. “А хто каму плаціў падчас распранання
— літаратары фатографам ці наадварот? — “Ніхто нікому. Усё было па любві. Ніхто не зарабіў на гэтым праекце.
Захопленыя ці абураныя водгукі ён збірае — абыякавым новы артэфакт беларускай культуры не пакідае нікога. Набыць арт-каляндар, як гэта водзіцца з усёй незалежнай беларускамоўнай кніжнай
прадукцыяй у Беларусі, можна будзе ў Мінску ў краме “Падземка, на кніжным кірмашы “Мир книг, у незалежных распаўсюднікаў і падчас прэзентацый.
Удзельнікі пра каляндар:
Андрэй Адамовіч: “Гэты праект — чыста эстэтычная акцыя, а не эратычная ці парнаграфічная. (…) Думаю, што калі б я быў дзяўчынай, дык не пагадзіўся б
удзельнічаць ці, прынамсі, вельмі доўга вагаўся б. Бо тады б заставалася верагоднасць, што хтосьці можа лічыць гэта эротыкай. А так... Прынамсі, мае фотаздымкі эротыкай ніхто не палічыць.
Андрэй Хадановіч: “У Беларусі аднойчы мусіць распрануцца кожны. Калі літаратары — святарныя каровы, настаўнікі жыцця, жывыя помнікі самім сабе, аголеная задніца
— адзіны жывы атрыбут, які ва ўсім гэтым ёсць. Нешта гарантавана “сваё.
Стваральнікі пра каляндар:
Марыя Мартысевіч, аўтарка ідэі, каардынатарка: “Ці не ўпершыню за гісторыю найноўшай беларускай літаратуры пісьменнікі стварылі штосьці не на густы айчыннай публікі
(збольшага кансерватыўныя), не ў чаканні пахвалы крытыкі (збольшага афіцыёзнай), а… для сябе. Успрымайце гэта як чарговы мастацкі твор нашых мадэляў, напісаны ў суаўтарстве з фатографамі
— уласным целам. Калі ж казаць пра значэнне гэтага праекту ў літаратурным вымярэнні — то гатоўнасць распрануцца перад камерай наўпрост карэлюе з раскаванасцю ў творчасці. Фактычна
вядзецца пра прэзентацыю ліберальнага канону беларускай літаратуры.
Дар’я Сітнікава, суаўтарка канцэпцыі, каардынатарка: “Кажуць, Мэрылін Манро ў свой час прачытала джойсаўскага “Уліса. Ёсць
адмысловае фота, дзе зафіксавана, што яна дачытвае апошнія старонкі. Ці — прынамсі — робіць выгляд. Наш праект — спроба выцягнуць сучасную беларускую літаратуру па-за межы
цьмяных залаў і ўзнёслых (ці — наадварот — прыніжальных) дыскурсаў. І зрабіць яе моднай, прывабнай для чытача — праз скандал, гламур, свядомую
“папсавізацыю. Дзеля таго, каб аднойчы пабачыць Люсю Лушчык, якая дачытвае томік Хадановіча ці Акудовіча. Ці — прынамсі — робіць выгляд.
Максім Жбанкоў, суаўтар канцэпцыі: “Навошта мы гэта зрабілі? Каб выказаць вельмі простую думку: «Звярніце ўвагу на нашых герояў! Вось яны: розныя, таленавітыя,
рызыкоўныя. Любіце іх, пакуль яны жывыя, пакуль яшчэ не пераўтварыліся ў помнікі ды школьныя падручнікі». Наш праект — гэта прызнанне ў любові да герояў сучаснай айчыннай культуры.
Добра, што яны ёсць. Добра, што робяць сваю няўдзячную справу. Варта іх ведаць і варта шанаваць.