У ОК16 пакажуць спектакль паводле вершаў Вальжыны Морт
М. — спектакль/паэзія/інсталяцыя паводле паэтычнага зборніка Вальжыны Морт «Эпідэмія ружаў». Прэм’ера адбудзецца 3-4 верасня.
Прыслухайся.М. як горад.М. як акіян памяці.М. як гісторыя. Аб адносінах паміж мамай і дачкой, мамай і бабулей, а таксама аб колах і паўторах, у якія зацыклена іх жыццё. Тры пакалення беларусак vs навакольная беларуская паўсядзеннасць. Побытавыя гісторыі і балючыя моманты знаходзяць невідавочныя увасабленнi ў паэзіі Вальжыны Морт, услед за ёй — у дзеі спектакля.
Спектакль пачаў стварацца падчас Летняй рэзідэнцыі Оk16 у 2018 годзе, а зараз працягвае сабой праект Тэатр-майстэрня на Оk16.
Гэта вельмі рэдкая магчымасць пабачыць у тэатры тэксты Вальжыны Морт, якая жыве ў ЗША. Тое самае тычыцца рэжысёра: Мікіта Ільінчык — беларус, рэжысёр і драматург, выпускнік Расійскай акадэміі тэатральнага мастацтва ГІТІС (2019), у якога ўжо ёсць шэраг паспяховых прац у Расіі і за мяжой. Куратаркай праекту выступіла Анастасія Васілевіч — кіраўнічка Цэнтра беларускай драматургіі.
Мэта праекту Тэатр-майстэрня на Ок16 — надаць голас маладым прафесіяналам тэатру. #меняслышно
Рэжысёр: Мікіта ІльінчыкКуратар: Анастасія ВасілевічСцэнограф: Аляксандр АдамаўАкцёры: Святлана Цімохіна, Кацярына Банькоўская, Мікалай ВерабейПластыка: Сяргей ПаяркоўВідэёграфы: Аляксандра Бабкова, Ніна Ліпская
Месца: культурны хаб Оk16 (вул.Кастрычніцкая 16к27)Час: 19.00Працягласць: 1.20 хв.