У Брэсце адкрыюць помнік Брэсцкай Бібліі 1563 года
Помнік славутай Брэсцкай Бібліі адкрыецца заўтра з Брэсце на скрыжаванні вуліц Кірава і Пушкінскай, паведаміў у сваім фэйсбук-акаўнце Мікалай Малашчонак. Усяго на конкурс было даслана 10 праектаў, перамог праект мінчука Антона Нічыпарука.
Брэсцкая Біблія гэта другі (пасля каталіцкай Бібліі Леапаліта) поўны пераклад Святога Пісання на польскую мову — літаратурную мову XVI стагодзя, выдадзены на сродкі Мікалая Радзівіла Чорнага ў 1563 годзе. Выданне стала адным з першых поўных перакладаў новага часу з моў арыгіналу: іўрыта і грэчаскай. Брэсцкая Біблія — самая вялікая і багата аформленая беларуская друкаваная кніга XVI стагоддзя.
Выканана ў пераплёце са скуры, з прадметным паказальнікам (што было ўпершыню прыменена ў беларускім кнігадрукаванні). Выданне багата упрыгожана: акрамя пераплёту маюцца гравіраваныя тытульныя лісты, акцэнт на ініцыялы, арыгінальныя ілюстрацыі ў тэхніцы ксілаграфіі. З вялікім майстэрствам выкананы застаўкі, віньеткі, вялікія літары-ініцыялы.
Асобнікі захоўваюцца ў Расійскай дзяржаўнай бібліятэцы ў Маскве, Цэнтральнай бібліятэцы АН Літвы і ў Ягелонскай бібліятэцы ў Кракаве. Няпоўны экзэмпляр захоўваецца ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа НАН Беларусі. Усяго захавалася каля 120 асобнікаў у розным стане — як поўных, так і няпоўных. У самім Брэсце ў абласной бібліятэцы захоўваецца каля 100 старонак з 738-старонкавага выдання.
Паводле Нашай Нівы