Топ-10 фільмаў пра зьнікненьне людзей

Таямнічы лёс беларускі, якая зьнікла разам з дзецьмі, устрывожыў шмат каго. Тая гісторыя яшчэ чакае на дэталі і аспекты, пакуль мала што зразумела. З гэтай нагоды мы падрыхтавалі аўтарскую падборку лепшых фільмаў, у якіх зьнікаюць людзі. Часам усё сканчваецца добра. Прыемнага прагляду!

Кадр з фільма нашай падборкі

Кадр з фільма нашай падборкі

Акрамя гэтай аўтарскай падборкі, іншыя сьпісы фільмаў глядзіце тут.

Нумар 10. 12 гадоў рабства (12 Years a Slave). 2013

12_years_a_slave_1.webp

Стужка Стыва МакКуіна плянавалася, верагодна, манумэнтальным творам мастацтва ў кінематаграфічным адлюстраваньні рабства. Ці атрымалася – хутчэй не, аднак значную цікавасьць фільм, безумоўна, мае.

Гісторыя заснаваная на аўтабіяграфіі Саламона Нортапа, вольнага чарнаскурага чалавека, які быў выкрадзены і прададзены ў рабства ў Злучаных Штатах перад Грамадзянскай вайной. З Чыветэлам Эджыафорам, які ўзначальвае зорны акторскі склад, фільм распавядае пра складанасьці выжываньня, годнасьці і надзеі перад абліччам неймавернай жорсткасьці.

Рэжысэр паказвае рэаліі рабства, але не зьвяртаецца да эксплюатацыі, тым самым нібы запрашае гледачоў быць сьведкамі штодзённага жыцьця раба.

Нават калі ты – раб, заўтра цябе чакае проста новы дзень.

Нумар 9. Чалавек, які ведаў занадта шмат (The Man Who Knew Too Much). 1956

the_man_who_knew_too_much_1.jpg

Першы раз Хічкок зьняў гэты фільм у 1934 годзе. Але абедзьве вэрсіі стужкі вартыя прагляду. Нават можна параіць паглядзець адну пасьля другой. Гісторыя ў абодвух фільмах застаецца пасьлядоўнай: ні ў чым не вінаватая сям'я апынаецца ўблытанай у міжнародную шпіёнскую змову па выпадковасьці. Тым ня менш разьвіцьцё сюжэту значна адрозьніваецца ў кожнай адаптацыі. Гледачы стануць сьведкамі росту Хічкока як рэжысэра.

Вэрсія 1934 года, дзеяньне якой адбываецца галоўным чынам у Швайцарыі і Лёндане, зьяўляецца раньняй брытанскай працай Хічкока. Яна паказвае яго схільнасьць да жорсткага рэалізму. Гэтая вэрсія прыкметна цямнейшая і напоўненая імклівым дзеяньнем. Працягласьць стужкі складае ўсяго 75 хвілінаў, і Хічкок выкарыстоўвае абмежаваны час, каб стварыць напружаны трылер.

Рымэйк 1956 года, дзеяньне якога цяпер адбываецца ў Маракешы і Лёндане, дэманструе галівудзкую трансфармацыю Альфрэда Хічкока. Ён больш адшліфаваны, майстар выкарыстоўвае напоўніцу сваю адметную рысу ў стварэньні саспэнсу. Працягласьць амаль дзьве гадзіны дазваляе паглыбляцца ў разьвіцьцё герояў у выкананьні Джэймса Сьцюарта і Дорыс Дэй.

Нумар 8. Зьніклы бязь вестак (Missing) 1982.

missing_1.jpg

Фільм Коста-Гаўраса атрымаў Залатую пальмавую галіну ў Канах у якасьці лепшага фільму. Падзеі распачынаюцца ў Чылі ў 1971, калі ў выніку дзяржаўнага перавароту рэжым Альендэ быў зрынуты. У сталіцы гэтай паўднёва-амэрыканскай краіны жыве малады паўночна-амерыканскі журналіст Чарлі, які зьнікае.

Чарлі меў дужа ліберальныя погляды, насуперак свайму бацьку, які прытрымліваўся кансэрватыўных ідэяў. Пасьля зьнікненьня сына, з перакананьнем аб тым, што трэба самому па-правілах разабрацца з гэтай сітуацыяй, ён таксама ляціць у Чылі. Там бацька журналіста ў выкананьні Джэка Лемана разам з жонкай свайго сына, якую грае Сісі Спэйсэк спрабуюць даведацца, што ж здарылася з Чарлі.

Фільм закранае цікавую лінію амэрыканскай дыпляматыі. Герой Джэка Лемана сутыкаецца з тым, што супрацоўнікі амбасады ЗША верагодна ведалі аб плянах пра выкраданьне сына-камуніста, але не рабілі высілкаў, скіраваных на тое, каб гэта папярэдзіць. Хаця можа гэта і памылковая думка бацькі? Паглядзіце каб даведацца.

Нумар 7. Сем (Se7en). 1995

se7en_2.jpeg

Дэвід Фінчэр звычайна адказна адносіцца да выбару актораў на галоўныя ролі. У сярэдзіне дзевяностых у свой крымінальны трылер ён запрасіў Брэда Піта, Моргана Фрымана, Гвінэт Пэлтроў і Кэвіна Спэйсі.

Гэта фільм, які з самага пачатку ахоплівае вас сваёй трывожнай атмасфэрай і ніколі не спыняецца гэтага рабіць да самых тытраў. Сем – такая лічба шмат у каго зьяўляецца ўлюбёнай. Лічыцца, што яна прыносіць посьпех і дабрабыт. Разам з тым Дэвід Фінчэр зьняў стужку пра іншы бок – пра сем сьмяротных грахоў.

Гледачы становяцца сьведкамі ўсё новых і новых таямнічых забойстваў. Ахвяры абвінавачваліся забойцам у адным з гэтых грахоў. Дэтэктывы спрабуюць высачыць забойцу, які, як падаецца, гуляе зь імі, як з лялькамі.

Нумар 6. Олдбой (Oldeuboi). 2003

oldeuboi_2.jpg

Фільм Пак Чхан Ука можа шакаваць сваімі кадрамі, але калі вам не страшэнныя рэчы, якія можа ўчыніць з сабою чалавек, што выпадкова стаў зьняволеным іншага — вельмі раім паглядзець гэтую карціну.

Галоўны герой пасьля вечарыны трапляе ў дзіўны пакой, без вокнаў і магчымасьці выйсьця на 15 гадоў. Зьехаць з глузду – прасьцей простага. А нам з вамі далі магчымасьць паназіраць за абсурднай і страшэннай сітуацыяй. Ці можна застацца чалавекам у такіх умовах? І ці зьяўляюцца людзьмі тыя, хто адказвае за гэта?

Нумар 5. Фарга (Fargo). 1996

fargo_1.png

Драма братоў Коэнаў, дзе галоўную ролю выконвае жонка адно зь іх – Джоэла Коэна – Фрэнсіс МакДорманд. Гэты фільм стаў першым, што прынес ёй узнагароду Оскар за лепшую ролю, наперадзе будуць яшчэ два!

Фільм заснаваны на рэальных падзеях, а гэта заўжды прыцягвае яшчэ больш увагі. Прадавец машынаў апынуўся ў сітуацыі, калі стаў вінаваты вялікую суму грошаў. Ён не змог прыдумаць нічога лепш, чым наняць дваіх крымінальнікаў, каб яны скралі яго жонку, і такім чынам вымагаць выкуп у багатага бацькі сваёй абраньніцы жыцьця. Схема стандартная і хутка вырашальная, калі б не абставіны. А яны склаліся так, што ўсё пайшло не па пляну. Культавы фільм, які пазьней стаў крыніцай натхненьня для аднайменнага серыялу.

Нумар 4. Капітан Філіпс (Captain Phillips). 2013

captain_phillips_2.jpg

Фільм пастаўлены паважаным рэжысэрам Полам Грынграсам, прапануе захапляльнае відовішча сучаснага пірацтва, дзеяньне якога адбываецца ў небясьпечных водах ля ўзьбярэжжа Самалі. У стужцы Том Хэнкс бярэ на сябе галоўную ролю капітана Філіпса, мужнага гандлёвага марака, які трапляе ў небясьпечную сітуацыю, калі яго карабель выкрадаюць, а ён трапляе ў рабства.

Найвыдатнейшым чынам Том Хэнкс адлюстроўвае надзвычайны ціск, які ўсе ўзрастае на яго як на капітана судна. Сучасныя піраты Самалі зусім пазбаўленыя рамантызму піратаў Карыбскага мора пару стагодзьдзяў таму.

Самае страшэннае, што падобныя зьявы адбываюцца і сёньня.

Нумар 3. Падмена (Changeling). 2008

changeling_2.jpg

Шэдэўр, зьняты шаноўным Клінтам Іствудам, — гэта фільм, які пераклікаецца з рэхамі мінулай эпохі. Рэжысэр па-майстэрску пераносіць сваіх гледачоў у Лос-Анджэлес 1928 года. Стужка заснаваная на сапраўднай гісторыі жанчыны пра яе нястомныя пошукі зьніклага сына.

У фільме вы будзеце захопленыя гульнёй Анджэліны Джалі, яе кранальнасьць, а ў іншых момантах рашучасьць гераіні, скіроўвае нас да лепшай ролі акторкі. Клінт Іствуд, як сапраўдны рэспубліканец, не баіцца жорстка і па справе абвінавачваць дзяржаўныя органы ў інстытуцыйных правалах.

Джон Малкавіч у фільме грае ролю другога пляну – пратэстанцкага пастара, які спрабуе выцягнуць галоўную гераіню з пекла адчаю. Іствуду атрымліваецца пераканаўча давесьці небясьпечную ролю мэдыя ў справе пабудовы грамадзкага меркаваньня. Карупцыя ў дзяржаўных органах, у тым ліку паліцыі – хвароба, якую ўсё ніяк не ампутуюць.

Нумар 2. Догвіль (Dogville). 2003

dogville_2.jpg

Прыбярыце дзяцей ад экрану. Ніколь Кідман выконвае звыш эмацыйную ролю жанчыны, якая шукае прытулку ад гангстэраў у маленькім горадзе, які мае назву Догвіль. Фільм, зьняты рэжысэрам Ларсам фон Трыерам, уяўляе сабой рашучую крытыку крывадушнасьці грамадзтва. Фон Трыер дасьледуе здольнасьці чалавека да жорсткасьці, сьведкамі гэтаму становяцца гледачы.

Стужка адразу зьдзівіць сваёй мінімалістычную эстэтыкай. У горадзе няма сьценаў (зрэшты яны вядома існуюць, але толькі як лініі на зямлі). З разьвіцьцём гісторыі адносіны гераіні Ніколь Кідман з гараджанамі становяцца ўсё больш напружанымі, хаця пачыналіся праз сяброўскія вітаньні і зычэньні вечнага шчасьця.

Цалкам нязвыклы вонкавы сьвет Догвіля даволі хутка становіцца рэальным для гледачоў, якіх чакае па-сапраўднаму цікавае падарожжа.

Якім чынам вы паводзілі б сябе ў падобных абставінах? Абавязкова паглядзіце гэтую шыкоўную стужку.

Нумар 1. Ідэальны сьвет (A Perfect World). 1993

a_perfect_world_.webp

Стужка зьяўляецца адной з самых перакальных працаў Клінта Іствуда ў якасьці як рэжысэра, так і актора. Гэты магутны фільм распавядае шматслойную гісторыю пра складаную сувязь паміж мужчынам і дзіцём, пераасэнсоўваючы нашыя ўяўленьні пра дабро і зло.

Кевін Костнэр выконвае ролю зьбеглага асуджанага, які, нягледзячы на ​​сваю перадгісторыю, выяўляе нечаканую далікатнасьць, калі падчас уцёкаў бярэ ў закладнікі маленькага хлопчыка. Костнэр па-майстэрску паказвае збалансаванасьць пагрозы крымінальнага мінулага свайго героя з глыбокай чалавечнасьцю. Гледачы безумоўна інакш пачнуць успрымаць стэрэатып пра «злосных крымінальнікаў».

А Клінт Іствуд грае дасьведчанага тэхаскага рэйнджара, які перасьледуе Костнэра. Іствуд напаўняе свайго героя глыбокім спачуваньнем да крыміналька.

Нягледзячы на відавочнасьць дзеяньня на экране, фільм увесь час падкрэсьлівае істотнасьць суперажываньня і разуменьня.

Прыемнага прагляду!