Святлана Бень спявала для аднаго з мінскіх кварталаў (фотарэпартаж)
Зараз амаль ужо нікога не здзівіш тым, што
жыхары аднаго, а то і некалькіх дамоў ці кварталаў збіраюцца разам папіць
гарбаты с печывам ды абмеркаваць розныя справы.
Гэтыя сустрэчы адбываюцца штодня ў розных раёнах Мінску. І ўжо традыцыйна на сустрэчы завітваюць розныя музыкі, такія як Аляксандар Памідораў, Ігар Варашкевіч, Павел Аракелян ды іншыя. Гэта сапраўды надае народным сходам каларыту ды ўмацоўвае сяброўства паміж людзьмі, якія яшчэ колькі тыдняў таму былі проста суседзямі і мала ведалі адзін аднаго.
Вечарам 29 верасня ў адным з жылых кварталаў адбылася творчая сустрэча с вядомай спявачкай Святланай Бень, якую шмат хто ведае па працы у кабарэ-бэндзе "Серебряная Свадьба".
Раней гэты гурт быў даволі вядомы ў Еўропе,
браў удзел і быў лаўрэатам шматлікіх фестываляў ў Францыі, Германіі,
Нідэрландах.
Голас Святланы пераблытаць немагчыма. Ён жывы, задорны і вельмі шчыры, такім і застаўся нягледзячы на шмат часу з апошніх канцэртаў. Людзі былі вельмі ўдзячны і з задавальненнем прымалі як старыя хіты, так і новыя творы Святланы.
Гэта быў вельмі цёплы і ўтульны вечар.