Свята ўкраінскай культуры ў Мінску (ШМАТ ФОТА)
З кожным годам свята украінскай культуры збірае усё больш гасцей.

Намаганнямі амбасады у Мінск прыязджаюць вядомыя украінскія артысты і музыкі. Сваё майстэрства таксама дэманструюць музычныя калектывы украінскай дыяспары Беларусі. Поўныя энергіі і эмоцый выступы артыстаў сходу заваёўваюць сімпатыі гледачоў, якія зацята апладзіруюць, падпяваюць і пускаюцца ў пляс.
Да глыбіні душы мінчукоў кранаюць лірычныя песьні на украінскай мове. Таксама на свяце культуры, што адбылася на Плошчы Свабоды, прадстаўленыя народныя вырабы Чарнігаўшчыны, прадаюцца ўкраінскія кнігі, карціны і прысмакі.
З удзелам амбасадара Украіны у дворыку за канцэртнай залай прайшоў адкрыты урок украінскай мовы.