“Сустрэчы з Гедройцам” адбудуцца ў Берасце, Гомелі, Магілёве, Гародні, Беластоку
17 сакавіка ў Берасці на пляцоўцы “Прастора КХ” (вул. Халтурына, 2/1) Беларускі ПЭН-цэнтр ладзіць першую з серыі “Сустрэч з Гедройцам”.
Да чытачоў прыедуць Альгерд Бахарэвіч і Адам Глобус, а вядоўцам імпрэзы будзе Андрэй Хадановіч. У 2012 і 2013 гадах Альгерда Бахарэвіча ганаравалі ІІ прэміяй Ежы Гедройца за “Малую
медычную энцыклапедыю...” і “Гамбурскі рахунак...”, а ў 2013-м кніга Адама Глобуса “Сказы” была адзначана ІІІ прэміяй.
Беларускі ПЭН-цэнтр сумесна з Амбасадай Рэспублікі Польшча плануе цягам некалькіх тыдняў зладзіць “Сустрэчы з Гедройцам” у Гомелі, Магілёве, Гародні і Беластоку. Арганізатары
прэміі Ежы Гедройца лічаць важным прадставіць прызёраў і пераможцаў прэміі не толькі ў Мінску, але ў рэгіёнах, а таксама за межамі краіны.
Нагадаем, Прэмія імя Ежы Гедройца (http://gedroyc.by/) прысуджаецца штогод за найлепшую кнігу, напісаную на беларускай мове, у жанрах “мастацкая проза” і
“эсэістыка”.
Паводле прэс-службы ПЭН-цэнтра